Фото - постер к выставке Каб чалавек жыў як чалавек на AFISHA.TUT.BY

Каб чалавек жыў як чалавек

 

О событии


28 студзеня 2021 года а 16 гадзіне ў галерэі «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп.Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адкрыецца літаратурна-мастацкая выстаўка «Каб чалавек жыў як чалавек…», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Івана Мележа і Івана Шамякіна.


Мэта выстаўкі – аддаць дань павагі летапісцам эпохі, нагадаць наведвальнікам аб творчасці мастакоў слова, зацікавіць чытачоў творамі аўтараў. Постаці пісьменнікаў на выстаўцы будуць прадстаўлены праз прызму бестселераў савецкага часу – твораў, якія вытрымалі найбольшую колькасць перавыданняў, выходзілі мільённымі тыражамі, вызначыліся маштабнасцю ахопленых падзей, шматпланава раскрылі лёс беларускага народа ХХ ст. Трылогія «Палеская хроніка», раманы «Мінскі напрамак», «Подых навальніцы» Івана Мележа, пенталогія апавяданняў «Трывожнае шчасце», раманы «Атланты і карыятыды», «Сэрца на далоні», «Глыбокая плынь» Івана Шамякіна і інш. сталі залатым фондам беларускай літаратуры, у якім чытач знаходзіць натхненне, суцяшэнне і адказ.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены выданні твораў Івана Мележа і Івана Шамякіна з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, першыя з іх, самыя рэдкія, юбілейныя, з аўтографамі майстроў слова, у перакладзе, з выдатна аформленымі вокладкамі і ілюстрацыямі знакамітых мастакоў. Дапоўняць выстаўку ілюстрацыі да твораў пісьменнікаў, якія аздобілі тэксты, дадалі літаратурным героям шчырасці і праўдзівасці, глыбокага і тонкага псіхалагізму. Можна будзе пазнаёміцца з лінагравюрамі Наталлі Паплаўскай да рамана «Людзі на балоце» Івана Мележа з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Таксама будуць прадстаўлены ілюстрацыі да твораў і выданняў Івана Мележа і Івана Шамякіна такіх аўтараў, як Арлен Кашкурэвіч, Людвіг Асецкі, Сяргей Раманаў, Эдуард Агуновіч, Мікалай Гаеў і інш.

Літаратурна-мастацкія вобразы твораў раскрываюць гуманістычную напраўленасць творчасці пісьменнікаў. У цэнтры ўвагі аўтараў – чалавек. Кожны сюжэт і вобраз імкнуцца гучаць аб ім і для яго.

Запрашаем прыняць удзел у нашым мерапрыемстве!
На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Выстаўка будзе працаваць да 15 мая 2021 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.
Тэл. для даведак: (8 017) 368 37 37

 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии

  • Счастливые часы: каждый день с 17:00 до 19:00 скидка 30% на бургер из говядины Амели
  • Дарим подарок на день рождения: при покупке пиццы - вторая пицца в подарок Амели
Все заведения
0073135