Фото - постер к выставке "Зладзейскія грошы" або "Гісторыя фальшываманецтва" на AFISHA.TUT.BY

"Зладзейскія грошы" або "Гісторыя фальшываманецтва"

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!

Запрашаем 17 мая 2018 года ў 17.00 на адкрыццё выставы “Зладзейскія грошы”, або Гісторыя фальшываманецтва”, якое адбудзецца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Праект падрыхтаваны сумесна з Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Гісторыя фальшываманецтва налічвае амаль столькі ж гадоў, колькі і гісторыя ўласна грошай. Імкненне да незаконнага ўзбагачэння шляхам падробкі легальных плацёжных сродкаў фіксуецца практычна ва ўсіх кутках свету і ва ўсе гістарычныя перыяды. Не абмінула гэтая з’ява і тэрыторыю Беларусі. У апошнія стагоддзі, з развіццём нумізматычнага калекцыянавання, у вытворчасці несапраўдных грошай з’явілася новае адгалінаванне – выпуск так званых антыкварных падробак, якія вырабляюцца для рэалізацыі калекцыянерам, а не для грашовага абарачэння.

На выставе адлюстраваны не толькі фальшываманецтва, як злачынства, але і псаванне грошай на дзяржаўным узроўні, стварэнне антыкварных падробак.

У экспазіцыі прадстаўлены фальшывыя манеты і банкноты, дакументальныя вытрымкі пра найбольш вядомыя справы фальшываманетчыкаў, інструменты для падробкі манет і банкнотаў, антыкварныя падробкі. З мэтай параўнання большая частка падробак размешчана поруч з арыгіналамі. На выставе экспануюцца прадметы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Музея крыміналістыкі пры Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, Музея цэнтра культурна-выхаваўчай работы МУС Рэспублікі Беларусь, Музея гістарычнага факультэта БДУ, а таксама прыватных збораў – музей агратурыстычнага комплексу “Наносы Наваселле” і інш.

Вялікая ўвага на часовай экспазіцыі надаецца тэме крымінальнай адказнасці за фальшываманецтва ў розныя перыяды гісторыі ад Сярэднявечча да сучаснасці.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Мінск, вул. К.Маркса, 12
Штодня з 11.00 да 19.00
Тэл.: 327-43-22
histmuseum.by

 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

0062692