Фото - постер к выставке Існае ў колеры на AFISHA.TUT.BY

Існае ў колеры

Расписание

С 10 октября по 23 октября,
ПН–ВС 10:00—22:00

З 10 па 23 кастрычніка 2019 г. галерэя “АртХаос” прадстаўляе персанальную выставу беларускага мастака Мікалая Бушчыка “Існае ў колеры”.

ІСНАЕ Ў КОЛЕРЫ – не проста назва выставы – гэта сутнасць таго, што ўсе бачнае для чалавека існуе ў колеры. Чалавек усё ўспрымае з эмоцыяй на пэўны колер. Радасць, страх і іншыя эмоцыі ў нас жывуць праз колер. Мы не бачым свет чорна-белым, таму так добра арыентуемся паводзінамі ў свеце зямной прыроды. Святло раскладваецца на вясёлку і дазваляе нам успрымаць свет у бясконцай разнастайнасці эмацыйна. Калі б бачны свет быў бясколерным, чорна-белым, мы ведалі б яго як разнастайнасць формаў, і толькі. Дзякуючы колеру ўсяго існага мы ведаем стан асяроддзя. Бачнае ўражанне нараджае эмоцыі такiя ж бясконцыя, як бясконцыя i спалучэнні колераў. Кожнай эмоцыі адпавядае яе колер. Мінімальна асветлены свет ужо мае каляровыя варыяцыі. Таму сцвярджаю: каляровае бачанне дадзена нам для эмацыйнага ўспрымання. У жывапісе – гэта адзіны шлях кіраваць успрыманнем гледачоў і іх эмоцыямі праз стан колеру ў карціне. Стан колеру і яго напружанасць дазваляюць хваляваць пачуццi гледача. Хто ўмее гэта – той кіруе пачуццямі іншых. Сапраўднае – значыць Існае. Для бачнага ўспрымання – гэта Колер.

Мой свет у карцінах – не пераказ убачанага. Гэта вопыт праз пачуцці. Мне мала пераказаць тое, што ўжо стварыў Стваральнік – гэта для вучняў. Чалавек, як Сын Творцы, здольны на большае...

Для большай яснасці разумення ідэі аб вялікіх магчымасцях колеру ў перадачы задум стэнды залаў вырашаны ў розных каларытах. Асобна складзеная невялікая экспазіцыя акварэльных твораў, як і ў літаратуры паэзія існуе асобна ад прозы, паколькі гэта матэрыял экспромтны, які ствараецца пры хуткаплыннасці часу і магчымасцях тэхнікі акварэлі.

Выстава працуе з 10.00 да 22.00, штодня
Уваход вольны
Адрас: Мастацкая галерэя-салон “АртХаос”
г. Мінск, ГЗЦ “Dana Mall”, вул. П. Мсціслаўца, 11
1 паверх, цэнтральны ўваход
Даведкі па тэл.: +375 33 3538577

Бушчык Мікалай Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1948 г. у в. Дзераўная Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці (Беларусь).
У 1969 г. скончыў Краснадарскае мастацкае вучылішча (Расія), у 1975 г. ⸺ Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
Член Беларускага саюза мастакоў.
Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, калекцыях Беларускага саюза мастакоў, Саюза мастакоў Расіі (Масква), Міністэрства культуры Расіі (Масква), у Мастацкім музеі Латвіі (Рыга), Карціннай галерэі Патсдама (Германія), у калекцыі мэрыі Дамары-ле-Ліс (Парыж, Францыя), у Пінакатэцы мэрыі Сан-Джэнезіа-Атэзіна (Італія), у мастацкім музеі Волагды (Расія), карціннай галерэі Табольска (Расія), у Мастацкім музеі Нью-Брунсвіка (ЗША), у прыватных зборах Беларусі, Расіі, Канады, Францыі, Германіі, Італіі, Югаславіі, Польшчы, Іспаніі, Фінляндыі, ЗША, Люксембурга, Нідэрландаў.

 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие выставки

Самые популярные события

Все заведения