Фото - постер к выставке Illustratio. Разнастайнасць тэхнік ілюстравання на AFISHA.TUT.BY

Illustratio. Разнастайнасць тэхнік ілюстравання

 

О событии

16 лютага 2021 года а 17-й гадзіне ў атрыуме Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116) адбудзецца адкрыццё рэспубліканскай выстаўкі кніжнай графікі Беларусі «ILLUSTRATIO. Разнастайнасць тэхнік ілюстравання».

Мэта праекта – звярнуць увагу грамадскасці на каштоўнасць ілюстрацый у друкаваных выданнях, розныя графічныя тэхнікі стварэння ілюстрацый, дзякуючы якім, кнігі становяцца ўнікальнымі і непаўторнымі, наглядна прадэманстраваць высокі мастацкі ўзровень тэхнік ілюстравання і лепшыя ўзоры нацыянальнага кнігавыдання.

У экспазіцыі прадстаўлены факсімільныя выданні беларускага першадрукара Францыска Скарыны, «Манга» Кацусіка Хакусая, рэдкія выданні французскай паэзіі, хромалітаграфіі еўрапейскай моды канца 19 ст. і інш. На прыкладзе гэтых выбітных кніжных помнікаў можна прасачыць, як мяняўся падыход і тэхнічны складнік у афармленні кнігі. Выданні знаёмяць не толькі з разнастайнасцю існуючых тэхнік, але і з тэматычным і жанравым ахопамі кніжных выданняў.

На выстаўцы таксама – графіка беларускіх мастакоў – афорты, літаграфіі, лінарыт, дрэварыт, акварэлі і аркушы ў іншых тэхніках. Работы класікаў кніжнай графікі ілюструюць творы беларускіх і сусветных паэтаў і пісьменнікаў, выданні аб гісторыі Беларусі, зборнікі казак для дзяцей і г.д.
Дапаўняе экспазіцыю кніжная графіка студэнтаў і выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Работы маладых мастакоў знаёмяць з эксперыментамі ў графічным дызайне і класічных друкаваных і ўнікальных тэхніках.

Уявіць асаблівасці працы мастака падчас працэса стварэння ілюстрацыі дапамогуць афортны станок, фарбы, шаберы, пэндзалі, штыхелі, разцы, літаграфскі камень і іншыя матэрыялы, а таксама адукацыйныя відэа аб стварэнні ілюстрацый у розных тэхніках.
Спецыяльна для наведвальнікаў праекта беларускія мастакі-графікі Вера Каўзановіч, Марыя Дарожка, Андрэй Басалыга падрыхтавалі відэамайстар-класы.
Акрамя наглядных прыкладаў кніжнай графікі ў экспазіцыю ўвайшлі навуковыя, навукова-папулярныя, вучэбныя выданні, прысвечаныя тэхнікам ілюстравання.

На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Праект будзе доўжыцца да 30 ліпеня 2021 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.
Тэл. для даведак: (8 017) 368 97 37
 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии

Самые популярные события

  • Каждую субботу и воскресенье в марте при покупке "харчо + кубдари" - порция любых хинкали в подарок Амели
  • Скидка 30% на основное меню в обеденное время c 12:00 до 15:00 Вестфалия
Все заведения
0073135