Фото - постер к выставке Гарадскія кантрасты на AFISHA.TUT.BY

Гарадскія кантрасты

Расписание

С 22 августа по 5 октября,
ПН–ПТ 10:00—21:00
СБ–ВС 10:00—18:00

З 22 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пачне экспанавацца выстаўка «Гарадскія кантрасты».

Калі вы спытаеце ў жыхара Мінска, як ён уяўляе сабе сучасны горад, не сумнявайцеся, што ён адкажа: «высокія светлыя дамы, прастакутная архітэктура, новыя раёны, якія пастаянна будуюцца». Пазней ён узгадае пра паркі, рэкі, фантаны, плошчы. Калі вы спытаеце гараджаніна аб прыродзе, ён вядома ж стане апісваць вам вясну ў вёсцы, восень у лесе, лета ля мора. І толькі мастакі заўважаць у гарадскіх матывах тое, што вы прапусцілі, спяшаючыся.
На экспазіцыі будуць прадстаўлены працы трох розных аўтараў. Яны падгледзелі маленькія таямніцы вялікага горада і дзеляцца імі з гледачамі. «Гарадскія кантрасты» – выстаўка фотафантазій і фотаразважанняў, раздзяліць якія мы і запрашаем наведвальнікаў галерэі.

Фотаработы мастака Ірыны Кузняцовай «Урбанізацыя» складаюцца з трох цыклаў жыцця працоўных кранаў і настройваюць на філасофскія разважанні.
Відэамастак і рэжысёр Аляксей Кузняцоў падрыхтаваў працы з цыкла «Каляровы лёд» і серыю фатаграфій «Метраполія» пра ідэальны па архітэктуры горад, які пабудавалі пчолы.

Тонкія, паэтычныя фотазамалёўкі Алены Данбровай «Дарога да неба», «Час», «Таемнае жыццё зорак» і іншыя здзіўляюць гледачоў паўценямі і паўфразамі. Яны падобныя на загадкі, адгадаць якія могуць толькі гледачы, надзеленыя фантазіяй і пачуццём унутранай гармоніі.

Наведаць выстаўку можна да 5 кастрычніка 2019 г. у галерэі «Панарама» (22 паверх).

Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Уваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэл. для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by





 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • Скидка 30% при заказе пиццы навынос Титан
Все заведения