Фото - постер к выставке Фотавыстава паштовак PF з калекцый Васіля Цітова (efiap) і Андрэя Калеснікава на AFISHA.TUT.BY

Фотавыстава паштовак PF з калекцый Васіля Цітова (efiap) і Андрэя Калеснікава

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!
Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» прадстаўляе рэтраспектыўную экспазіцыю паштовак PF з калекцый Васіля Цітова (efiap) і Андрэя Калеснікава. Фотавыставу (18+) можна наведаць з 20 снежня 2018 да 3 лютага 2019 года.

Паштоўка PF уяўляе сабой фотаздымак-віншаванне да Новага года. Назва – першыя літары італьянскага спалучэння «Po Fеlicità» («на шчасце») ці французскага «Pour Féliciter» («каб павіншаваць»). Гэтыя сімвалы абавязкова пазначаюцца на фотарабоце, да іх таксама, як правіла, далучаюць лічбы надыходзячага года і аўтарскі подпіс. Паштоўка PF унікальная і арыгінальная па сваёй прыродзе, бо звычайна друкуецца абмежаваным накладам, а значыць мае калекцыйную каштоўнасць. Такімі рознымі ў сваім мастацкім выкананні здымкамі фатографы па цудоўнай традыцыі любяць абменьвацца перад Новым годам.

Фотавыстава паштовак PF з калекцый В. Цітова і А. Калеснікава будзе складацца з работ, якія выкананы па традыцыйных ручных фатаграфічных тэхналогіях. Падобная падборка яшчэ не прадстаўлялася на нашых выставах. І калі ранейшыя экспазіцыі складаліся ў асноўным з паштовак беларускіх аўтараў, то гэтым разам вялікая колькасць работ была зроблена фатографамі па-за межамі нашай краіны.

13 студзеня да асноўнай часткі выставы далучацца лепшыя з фотапрац, дасланых на конкурс PF-2019 і адабраных журы.

Мы ўпэўнены, што паштоўкі PF дазволяць вам акунуцца ў атмасферу мінулых гадоў, змогуць падарыць вам святочны настрой і дапамогуць захаваць яго ў новым годзе. Завітвайце пераканацца!

Адкрыццё выставы адбудзецца 20 снежня 2018 года а 19-й. Уваход вольны!


За калекцыю выказваем падзяку Беларускаму клубу мастацкай фатаграфіі (Магілёў) і асабіста В. Цітову і А. Калеснікаву.
Афіша зроблена Аняй Бучко. Дзякуй! 
«Кніжная Шафа», пр-т. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара каля 5 пад'езда).
Час працы: пн.-пт.: 12.00 – 19.00, сб.: 12.00 – 18.00, ндз.: выхадны.
Тэлефоны: +375 17 234-48-64, +375 29 645-20-55. E-mail: shafaminsk@gmail.com.
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • 20 декабря 2018 в 23:43

    Рекомендую зайти, посмотреть! Качественная и интересная экспозиция!

Самые популярные события

0065444