Фото - постер к выставке Фантастычнае ў сучасным беларускім мастацтве на AFISHA.TUT.BY

Фантастычнае ў сучасным беларускім мастацтве

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!
  • Горящее событие
Лена Темникова

Скидка 5р. на заказ!

Свет нашых фантазій робіць наша жыццё прыгожым, падарожжы ў летуценнях і снах ратуюць нас ад шэрасці побыту. Толькі людзі мастацтва здольныя візуальна перадаць гэты Сусвет, вобразы якога пранікаюць ў нашу падсвядомасць і нараджаюць анёлаў ці бесаў. Творы сімвалістаў і сюрэалістаў афарбаваныя незямнымі колерамі і ўдала адрозніваюцца ад тэхналагічных штамповак штодзённасці. Адлюстраванні Ідэі і Душы ў формах, якія ўласцівыя дахрысціянскай свядомасці, і значная колькасць маналогаў нашага часу прысутнічаюць ў работах беларускіх мастакоў – і першае, і другое надало сэнс з`яўленню адпаведнай выстаўкі з фондаў Музея сучаснага мастацтва.

Творчасць Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесара Валерыя Славука знаёма шырокаму колу аматараў “фэнтэзі” як у Беларусі, гэтак і за яе межамі. Нябачнае насельніцтва нашых лясоў, азёр і багнішчаў; хат і свірнаў – лясуноў, русалак і дамавікоў і іншых жыхароў паралельнага свету стала тэмай бясконцых графічных серый аўтара. Музей ганарыцца вялікім зборам афортаў Сяргея Балянка, распрацоўшчыка тэмы істот і прастор старых гарадоў, у якой будынкі Львова і Мінска – і галоўныя персанажы, і фон жыцця самотнага чалавека.

Георгій Скрыпнічэнка і Алесь Родзін, Сяржук Цімохаў і Рыгор Іваноў і шэраг іншых яркіх індывідуальнасцяў айчыннага мастацкага асяроддзя афарбавалі свае мроі ў цудоўных палотнах, гонару сучаснага выяўленчага мастацтва.

Графіка сусветна вядомага Юрыя Якавенкі, Уладзіміра Гладкевіча, Марты Шматавай – лунанне думкаформаў сярод сімволікі антычнай цывілізацыі і адушаўлёных вясковых хат. Вобразы, якія закладзены ў свядомасць знаходжаннем паміж Захадам і Усходам, уласцівыя і іншым мастакам, прадстаўленым у экспазіцыі.

Ірэальнае і фантастычнае зрушваюць умоўнасці свету за грань звычайнага разумення, але, як гэта не парадаксальна, у фантыстычным жывапісе бачым рэалістычныя вобразы – гэты жанр не мае дачыння да супрэматызма, абстрактнага экспрэсіянізма і інш. Асаблівасць інтэрпрэтацыі гэтай тэмы на Беларусі мае відавочны ўплыў дахрысціянскай міфалогіі, этнаграфіі і выяўленчых элементаў гісторыка-культурнай спадчыны – такім чынам, фантастычнае ў візуальным мастацтве краіны – прадстаўнічы брэнд – тое, што нас вылучае і, адначасова, аб`ядноўвае з іншымі народамі планеты.

Выстава працягнецца па 28 кастрычніка 2018 года (пр-т Незалежнасці, 47).

аддзел фондаў НЦСМ +375 17 288 24 68
аддзел выставачных залаў НЦСМ +375 17 280 56 08

Кошт квіткоў:
5 р. - агульны на экспазіцыю.
2 р. - школьнікі, навучэнцы, студэнты дзённай формы навучання, члены творчых саюзаў i пенсіянеры.
бясплатна – дзеці да 7 год, удзельнікi Вялікай Айчыннай вайны, дзецi-сіраты, супрацоўнікi музеяў, члены ICOM, прадстаўнікi сродкаў масавай інфармацыі.

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие выставки

Все заведения