Фото - постер к выставке Экспрессия. Линия и цвет на AFISHA.TUT.BY
Художественные

Экспрессия. Линия и цвет

Расписание

С 11 июля по 31 июля,
ВТ 11:00—19:00
СР 13:00—21:00
ЧТ–СБ 11:00—19:00

Нравится выставка? Поделись с друзьями!
  З 11 ліпеня 2017 года ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэпублікі Беларусь (пляцоўка – вул.Някрасава, 3) пачне работу выстаўка графікі «ЭКСПРЭСІЯ. ЛІНІЯ І КОЛЕР» з калекцыі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

На выстаўцы прадстаўлены шэраг асобаў, не абавязкова графікаў па адукацыі, твочасць якіх па ўзроўню творчага мыслення і прафесіяналізма адпавядае лепшым узорам сусветнага мастацтва. Экспазіцыя зроблена па прынцыпу адыхода мастакоў ад фіксацыі прадметаў рэальнага свету і прынцыпаў сюжэтна-тэматычнай карціны ў прастору абстракцыі і колерававых эксперыментаў. Краявіды, будынкі, выявы майстэрань, постаці людзей змяняюцца знакам, экспрэсіўнымі лініямі і навацыямі з колерам.

Усе пачынаюць з алоўка, акварэлі і змяшаных тэхнік. Такім чынам зроблены работы былых удзельнікаў мастацкага аб`яднання «НЯМІГА-17» Зоі Літвінавай, Мікалая Бушчыка і Анатолія Кузняцова, больш вядомых, як жывапісцы. Побач з імі ўбачым станковую графіку мастака кола «НЯМІГІ-17» – каляровыя лінагравюры «з адной дошкі» Уладзіміра Правідохіна. Валянціна Ляховіч з Віцебска – аўтар вялізарных авангардных акварэляў. Яна і яе зямляк Міхаіл Барздыка з Віцебшчыны разам з Матвеем Басавым увасабляюць дух 1990-ых – час пошуку ў розных фомах і стылях мастацтва. Прыкладна ў гэтым ключы зроблены аркуш Алены Нядзелька.

Абсалютна па-іншаму працуюць ва ўсіх тэхніках станковой графікі – афорце, каляровай літаграфіі, акватынце, мецца-тынце і “сухой іголке” вядомыя выпускнікі адпаведнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Андрэй Басалыга, Вольга Нікішына, Анжаліка Малышава. Пераадольвая моцны акадэмічны ўплыў, на працягу гадоў аўтары на высокім прафесійным узроўні ствараюць графіку не ніжэй за англійскія і нямецкія прыклады.

Лёгка і нязмушана выглядаюць малюнкі экспанента 54-ай Венецыянскай біенале Юрыя Алісевіча і каляровыя літаграфіі інтэлектуала, скульптара Канстанціна Селіханава, які, дарэчы, быў суаўтарам Беларускага павільёну на біенале 2015 года. Эстэтыка і дасканаласць ўласцівы творам Таццяны Радзівілка і рабоце Уладзіміра Канцэдайлава,
«па-нямігаўскі» яркая «сухая» пастэль Сяргея Бушчыка.

На агульным фоне рынкавага сінтэза мастацтваў тэхнікі беларускай школы графікі захоўваюць эвалюцыйнасць акадэмічных традыцый, мастакі ўкладваюць у напрацаваны стагоддзямі працэс максімум фантазіі, адлюстроўваюць асабістае ўспрыманне, праблемы нашага вялікага свету. Пераемнасць пакаленняў мастацкай школы ўласцівая самым смелым эсперыментатарам, і ў гэтым заклад захавання айчыннага мастацтва.

Выстаўка працягнецца па 31 ліпеня 2017 года.

280-56-08 
аддзел выставачных залаў НЦСМ

Кошт квіткоў:
3 р – агульны на экспазіцыю
2 р – школьнікі, навучэнцы, студэнты дзённай формы навучання
і члены творчых саюзаў (пры прад’яўленні пасведчання)
1.5 – пенсіянеры (пры прад'яўленні пенс. пасведчання)
бясплатна – дзеці да 5 гадоў.
  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
20170724