Фото - постер к выставке Дзіва жыцця на AFISHA.TUT.BY

О событии

З 26 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пачне экспанавацца выстаўка «Дзіва жыцця».

Экспазіцыя прадстаўляе работы мастака Уладзіміра Ісачанкі, створаныя цягам 1980-х–2010-х гг. Гэта партрэты, пейзажы, нацюрморты з асаблівым характэрам. Яны псіхалагічныя, поўныя напружання і перажыванняў. Аўтар цікавіцца парадаксальнай і супярэчлівай сутнасцю жыцця, асэнсоўвае яго дысбаланс, шукае гармонію, адказы на філасофскія і жыццёвыя пытанні. Кожная з работ прасякнута духоўным светаўспрыманнем мастака, усведамленнем таго, што жыццё – гэта дзіва. Кожная – своеасаблівы адбітак духоўных пошукаў аўтара.

Уладзімір Ісачанка – мастак-жывапісец, іканапісец, член Беларускага саюза мастакоў і міжнароднай гільдыі жывапісцаў. З 1992 года па кастрычнік 2009 года працаваў завучам-выкладчыкам у дзіцячай мастацкай школе №1 імя В.К. Цвіркі. Творы аўтара знаходзяцца ў Мастацкай галерэі М.А. Савіцкага, у мастацкіх галерэях Англіі, Германіі, Польшчы, Расіі і прыватных калекцыях Беларусі, Ізраіля, Швейцарыі.

Наведаць выстаўку можна да 25 верасня 2020 г. у галерэі «Панарама» (22 паверх).
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.
Уваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэл. для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Касса працуе да 22.30
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

Все заведения