Фото - постер к выставке "Думкі. Вобразы" скульптара Вольгі Мурашкі на AFISHA.TUT.BY

"Думкі. Вобразы" скульптара Вольгі Мурашкі

Сохранить
Сохранить событие
Данное событие уже завершено.

О событии

3 верасня 2020 года (чацвер) а 17 гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” Беларускага саюза мастакоў (Мінск, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы “Думкі. Вобразы” скульптара Вольгі Мурашкі.

“Маім галоўным настаўнікам у творчасці быў бацька ‒ вядомы савецкі скульптар Віктар Мурашоў. Першыя мастацкія ўражанні, знаёмства з матэрыялам для лепкі ‒ глінай, былі атрыманы ў яго майстэрні. Ён жа заклаў любоў да рэалізму ў мастацтве. Сярод велізарнай колькасці майстроў скульптуры асаблівую ўвагу надаю жанчынам-скульптарам. Такія майстры як А.Галубкіна, В.Мухіна, С.Лебедзева, К.Белашова ‒ выклікаюць вялікую павагу, з’яўляюцца пуцяводнымі зоркамі ў творчасці.

У розныя гады навучання прафесіі маімі настаўнікамі былі: у дзіцячай мастацкай школе №1 ‒ Д.Сорока, К.Зеленой; у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя Ахрэмчыка ‒ У.Слабодчыкаў; у Санкт-Пецярбургскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Я.Рэпіна ‒ У.Гаравы, прафесар М.Анікушын. Вынікам навучання ў школе-інтэрнаце стала праца “Аўтапартрэт”, дыпломам ‒ кампазіцыя “Мацярынства”, па завяршэнні творчых акадэмічных майстэрняў ‒ працы “Зямля”, “Надзеі”.

Сярод выкананых работ манументальна-дэкаратыўнай скульптуры ‒ мемарыяльныя дошкі: пісьменніку У.Карпаву (у суаўтарстве), драматургу К.Губарэвічу, дзяржаўнаму і партыйнаму дзеячу П.Панамарэнка, герою Савецкага Саюза лётчыку М.Зялёнкіну (усе ў Мінску).
У партрэтах, выкананых з натуры, такіх як “Жаночы партрэт”, “Партрэт дзеда”, “Эма”, “Партрэт мастака М.Назаранкі”, «Партрэт натуршчыка Э.Хашкоўскага”, “Партрэт скульптара В.Мурашова” адчуваецца імкненне скульптара паглыбіцца ў складаны ўнутраны свет героя. У шэрагу партрэтаў аўтар дасягае глыбокай характарыстыкі вобраза.

У перыяд з 1988 па 1998 гады былі выкананы станковыя работы: “На базар”, “Роздум”, “Спроба раўнавагі”, “Вершнік”, “Малітва”, “Зямля”, “Надзеі” і інш. Адной з вядучых тэм у маёй творчасці з’яўляецца тэма мацярынства. Да тэмы мацярынства адносяцца працы: “Разам з мамай” (2008), “Заснуў” (2015), “Мае дарагія” (2015), “Душа мая” (2018), “Сакавік. Сані” (2020).

Некаторыя ідэі работ былі эскізны знойдзены падчас вучобы ў Санкт-Пецярбургу, а затым ужо атрымалі ўвасабленне ў станковым кампазіцыі. Гэта работы “Новая капялюшык” (2011), “Скакалка” (2019). Тэма вытокаў душы знайшла сваё адлюстраванне ў кампазіцыях “Жывая вада” (2010), “Шляхам жыцця” (2012), “Успаміны пра лета” (2017), “Сярэдзіна лета” (2018)”.
Вольга Мурашка

Выстава працуе да 17 верасня 2020 года.
Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, «Палац мастацтва».
Час працы: аўторак-нядзеля з 11:00 да 19:00. Панядзелак-выхадны дзень.
Тэлефоны для даведак: +375 (17) 288 15 49; +375 (29) 264 68 48 (МТС).
Таксама з інфармацыяй пра мінулыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайтах Беларускага саюза мастакоў: www.belarunion.by, Палаца мастацтва: http://artpalace.by/
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • Скидка 20% на самовынос, оформленный через службу доставки Ган Бей / Gan Bei
Все заведения