О событии
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае наведаць унікальную выстаўку “Дом успамінаў”, створаную ў фармаце жывой гісторыі ў суаўтарстве з удзельнікамі аднаіменнага наватарскага праекта, чые асабістыя гісторыі і лёсы сталі часткай гісторыі нашай краіны.У праекце бралі ўдзел людзі “60+”, якія з'яўляюцца медыятарамі паміж пакаленнямі сучаснікаў Янкі Купалы і беларусамі 21 стагоддзя. У гарадской прасторы музей стаў дадатковай пляцоўкай для навучання і адпачынку, сяброўскіх сустрэч і успамінаў.
Выстаўка – выніковы этап цыкла заняткаў, якія ладзіліся на працягу года ў фондасховішчах і на базе экспазіцыі музея ва ўтульнай атмасферы Купалавага дому. Адзінаццаць чалавек атрымалі ўнікальную магчымасць вывучаць калекцыі музея, пазнаёміліся з таямніцамі музейнай справы, а іх уласныя успаміны, дакументы з сямейных архіваў сталі неацэннай крыніцай інфармацыі для стварэння выстаўкі.
Выставачная прастора нагадвае дом, кожны пакой якога напоўнены ўспамінамі, якія захоўваюцца ў фотаздымках, прадметах гардэроба, кнігах, музычных пласцінках, цацках і іншых дарагіх сэрцу рэчах. У цэнтры ўвагі – сямейныя артэфакты, у тым ліку з сям’і Луцэвічаў, за якімі – гісторыя асобы, народа, краіны.
Адзін дом, 6 пакояў, 12 лёсаў і 72 неверагодныя гісторыі!
Запрашаем усіх у “сентыментальнае падарожжа” па “Доме успамінаў” – месцы, куды заўсёды можна вяртацца!
Выстаўка працуе да 28 лютага 2021 года.
Уваход для наведвальнікаў “60+” – бясплатны.
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Отзывы