Фото - постер к выставке День перед Рождеством на AFISHA.TUT.BY

День перед Рождеством

Сохранить
Сохранить событие
Данное событие уже завершено.

О событии

Сегодня будет Рождество,
весь город в ожиданье тайны,
он дремлет в инее хрустальном
и ждет: свершится волшебство.
М. Лермонтов

Дзень перад Калядамі называецца па ўкраінску Переддень Рiздва, па-руску Сочельник, а па-беларуску – Вігілія.) Людзі ўзмоцнена рыхтуюцца да ўрачыстасці – прыбіраюць у доме, рыхтуюць пачастункі.

Нібы згаладаўшыся за час посту прырода сцішылася, а з ёй і дамы, і вуліцы. Усё ў чаканні цуду, усё жыве яго прадчуваннем. Зімовы дзень кароткі і чакаць першай зоркі застаецца нядоўга...

Менавіта гэты дзень абраў беларускі фатограф Канстанцін Мельнік для здымкі зімовай часткі альбома «Трыдзевятае...» у Музеі народнай архітэктуры і побыту Пірагова пад Кіевам.

Музей народнай архітэктуры і побыту Пірагова існуе з 1969 года. Пірагова – гэта велізарная ажыўшая казка, дзе змяшаліся ўкраінскія хаты, шырокія палі, цяністыя сцяжынкі, млыны, паганскія каменныя ідалы і чорныя ад часу праваслаўныя цэркаўкі.

У Пірагова ёсць цэлае поле ветракоў. Ёсць і вадзяныя млыны – з вялікімі коламі, пагружанымі ў гаць. Кажуць, у запрудах жывуць вадзянікі ... А як паходзіш сярод гэтага дзіўнага асяродка, і паверыш і ў вадзяных, і ў дамавікоў за печкай, і ў замшэлых лесавікоў, і ў Бабу Ягу... З імі значна цікавей! Ад здымкаў Канстанціна Мельніка вее адчуваннем спакою, міру, дабра, якога так нам не хапае ў неспакойны сённяшні час. Адчуваецца любоў фатографа да ўкраінскай зямлі, гісторыі, людзей. І нам, гледзячы на зімовыя карцінкі Пірагова, хочацца туды, у Пірагова, ў хату з гасціннымі гаспадарамі, з гарачым духмяным баршчом з пампушкамі з мукі, змалатай чараўніком-млынаром... Дзякуй за гэтыя эмоцыі фатографу-аматару, арганізатару размеркаванай галерэі «Фотамастацтва», прызёру і пераможцу міжнародных конкурсаў, аднаму з заснавальнікаў і шматгадоваму старшыні Журы міжнароднага фотаконкурсу «4383 дня дзяцінства» Канстанціну Мельніку!

Выстава фатаграфій «Дзень перад Раством» арганізавана размеркаванай галерэяй «Фотамастацтва» і Мінскім кінатэатрам «Цэнтральны» пры падтрымцы Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Інстытута фатаграфіі па адрасе: Мінск, пр. Незалежнасці, 13 з 14 снежня 2020 па 17 студзеня 2021 года.
 

Фото и видео

Фото к выставке День перед Рождеством на AFISHA.TUT.BY - фото 1Фото к выставке День перед Рождеством на AFISHA.TUT.BY - фото 2Фото к выставке День перед Рождеством на AFISHA.TUT.BY - фото 3Фото к выставке День перед Рождеством на AFISHA.TUT.BY - фото 4
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Все заведения