О событии
Далягляд: фотавыстаўка да 100-гадовага юбілея Латвііі Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі
26 ліпеня ў галерэі «Лабірынт» (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыецца фотавыстаўка «Далягляд».
Экспазіцыя прысвечана стагоддзю адной з самых зялёных краін свету – Латвіі, а таксама святкаванню стагоддзя яе галоўнага кнігасховішча – Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі.
Далягляд – нязменны складнік латвійскага пейзажу, які адлюстроўвае як прыродныя, так і створаныя чалавекам ландшафты, часта згубленыя і перабудаваныя сельскія і гарадскія віды. Адсюль і назва выстаўкі.
Экспазіцыя прадставіць выдатныя здымкі скарбаў латвійскіх пейзажаў, якія знаёмяць гледача з Латвіяй і запрашаюць атрымаць асалоду ад яе прыгажосці. Выявы будуць дапоўнены інфармацыйнымі матэрыяламі.
Наведвальнікаў выстаўкі чакаюць калекцыя «Пейзажныя скарбы Латвіі», выдатныя архітэктурныя і гістарычныя выявы з фондаў Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі.
Наведаць выстаўку можна да 20 верасня 2019 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.
Уваход па чытацкаму білету або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Тэл. для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by
Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязеў з грамадскасцю.
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Отзывы