Фото - постер к выставке Да юбілею  мастака-афарміцеля Уладзіміра Кандрацьева “Рытм-Квант” на AFISHA.TUT.BY

Да юбілею мастака-афарміцеля Уладзіміра Кандрацьева “Рытм-Квант”

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!
20 жніўня 2019 года а 16-й гадзіне ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адбудзецца адкрыццё выстаўкі да юбілею
мастака-афарміцеля Уладзіміра Кандрацьева “Рытм-Квант”

Уладзімір Дзмітрыевіч Кандрацьеў нарадзіўся 19 жніўня 1939 года ва ўкраінскім горадзе Шостка, вучыўся ў студыі члена Саюза мастакоў СССР Ю. С. Пратапопава ў Адэсе, скончыў Растоўскае мастацкае вучылішча імя М. Б. Грэкава (г. Растоў-на-Доне) і Вышэйшыя мастацка-прамысловыя курсы пры Саюзе мастакоў СССР. Член Беларускага саюза мастакоў з 1987 г.

Прафесійная дзейнасць Уладзіміра Кандрацьева цесна звязана з беларускай музейнай справай. Уладзімір Дзмітрыевіч – аўтар мастацкага афармлення экспазіцый Музея гісторыі Акадэміі навук БССР (1989), Музея літаратуры ў Віцебску (1990–1998), Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (2001–2008), Музея Уладзіміра Мулявіна ў Белдзяржфілармоніі (2005), Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці (2012) і іншых. Афарміцель экспазіцый краязнаўчых музеяў у Лепелі, Светлагорску, Івянцы і Століне. Плённа супрацоўнічае з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь: выстаўкі “Слуцкія паясы” (2005), “Вайна 1812 г. у гісторыі г. Мінска” (2011) і іншыя. Уладзімір Дзмітрыевіч – аўтар і выканаўца мастацкай канцэпцыі выстаўкі “1937 год у жыцці савецкай Смаленшчыны” ў Музейна-выставачным цэнтры мемарыяла “Катынь” (Расійская Федэрацыя). Удзельнік і афарміцель выставак у Палацы мастацтва, удзельнік Міжнароднай выстаўкі “Арт.Тэатр.Музей” ў Санкт-Пецярбургу (2008, 2009).

На выстаўцы будуць прадстаўлены творчыя работы мастака.
Выстаўка дэманструецца з 20 жніўня па 1 верасня.

г. Мінск, зав. Музычны, 5
Без выхадных з 10:00 да 17:30
тэл. 220-26-67


 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие выставки

Самые популярные события

  • Скидка 10% на банкетное меню ко Дню рождения Катюша
  • Скидка до 50% на сет №5 (Запечёный) при заказе доставки Ган Бей / Gan Bei
Все заведения