Фото - постер к выставке Да 150 годдзя “Украінскай Касандры”: выстаўка творчасці Лесі Украінкі на AFISHA.TUT.BY

Да 150 годдзя “Украінскай Касандры”: выстаўка творчасці Лесі Украінкі

 

О событии

24 лютага 2021 г. а 16 гадзіне ў атрыуме 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё кніжнай выстаўкі “Украінская Касандра”

25 лютага спаўняецца 150 год з дня нараджэння Ларысы Пятроўны Косач-Квiткі, вядомай ва ўсім свеце як Леся Украінка. Адна з найвыбітнейшых асоб украінскай культуры не проста вывела ўкраінскую літаратуру на новы ўзровень, а таксама стаяла ў авангардзе нацыянальнага руху.

Выстаўка пазнаёміць з вялікай колькасцю дакументаў, якія адлюстроўваюць багатую спадчыну Лесі Украінкі: поўнымі зборамі твораў, публіцыстыкай і лістамі, успамінамі сучаснікаў, літаратурна-біяграфічнымі партрэтамі. Наведвальнікі змогуць пабачыць выданні твораў паэткі 1920–1940-х гг. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Для даследчыкаў творчасці будзе прадстаўлена каштоўнае выданне “Лариса Петрівна Косач-Квітка (Леся Українка): біографічні матеріали, спогади, іконографія” (2015 г.), якое складаецца з арыгінальных тэкстаў Лесі Украінкі, успамінаў, артыкулаў і фотаздымкаў. Большая частка кнігі – успаміны і лісты Ізідоры Косач-Барысавай, сястры Лесі, спадчына якой ніколі не выдавалася. Раздзел “Іканаграфія” змяшчае невядомыя дакументы з прыватных архіваў.
У экспазіцыі будзе паказана і музычная спадчына выдатнай украінкі: копіі нотных запісаў песень, створаных на вершы Лесі Украінкі, і зборнік народных украінскіх песень, запісаных з яе голасу.

На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Выстаўка будзе працаваць да 25 мая 2021 г. у кальцавым калідоры 2-га паверха.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.
Тэл. для даведак: (8 017) 293 28 81
E-mail: pr@nlb.by
 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии

Самые популярные события

  • Счастливые часы: каждый день с 17:00 до 19:00 скидка 30% на бургер из говядины Амели
  • Каждую субботу и воскресенье в марте при покупке "харчо + кубдари" - порция любых хинкали в подарок Амели
Все заведения
0073135