Фото - постер к выставке Цімкавічы – скарбніца натхнення на AFISHA.TUT.BY

Цімкавічы – скарбніца натхнення

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!

  16 лютага 2018 года а 17 гадзіне запрашаем у Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры на адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Цімкавічы – скарбніца натхнення”, якая прадстаўляе творы Алеся Квяткоўскага і студэнтаў архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, напісаныя на пленэры ў Цімкавічах. У гасцей часовай экспазіцыі таксама з’явіцца магчымасць пазнаёміцца з асобай і творчасцю Кузьмы Чорнага – знакамітага беларускага пісьменніка з Цімкавіч.

Алесь Квяткоўскі – сапраўдны мастак свайго часу. Яго творы прасякнуты любоўю да родных мясцін, да роднай Беларусі. Сваёй галоўнай мэтай мастак лічыць перадаць любоў да радзімы наступнаму пакаленню творцаў. Вучні пад кіраўніцтвам Алеся Адамавіча малявалі вёску Цімкавічы, дзе вучыўся і жыў знакаміты беларускі пісьменнік – Кузьма Чорны.

У святочным адкрыцці плануецца ўдзел прафесара, доктара філалагічных навук Алеся Бельскага; прафессара, доктара архітэктуры, дэкана архітэктурнага факультэта БНТУ Армена Сардарава; прафесара, дызайнера і мастака Уладзіміра Рынкевіча.


Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. Максіма Багдановіча, 13)

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.

Куратар мерапрыемства:
малодшы навуковы супрацоўнік Аксана Жлобіч.

 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

0062148