Фото - постер к выставке Чароўны казачны свет на AFISHA.TUT.BY

Чароўны казачны свет

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!
  • 5
З 24 красавіка 2019 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Чароўны казачны свет”.

Калі ўпершыню вы пачулі казку? Наўрад ці ўзгадаеце дакладна, але несумненна — у дзяцінстве. Мара і цуд раптам станавіліся побач з намі, з’ядноўваліся ў вядомых і загадкавых персанажах, якія засталіся на ўсё жыццё носьбітамі тых або іншых якасцей.

Беларускім казкам уласцівыя глыбокая народная мудрасць, высокая паэтычнасць вобразаў, нязломная і светлая вера ў чалавека, у яго сілы і магчымасці, маральная чысціня, непараўнаны, непераймальны гумар і вострая сатыра, прастата і даступнасць зместу, займальнасць апавядання.

Казка – нешта вельмі патаемнае, сяброўскае і чароўнае. З казкай дзеці і дарослыя падарожнічаюць у краіну цудаў і прыгод.

Экспазіцыю ўпрыгожаць лялькі, зробленыя па матывах беларускіх народных казак майстра Святланы Цехановіч і тэатральныя афішы вядучых тэатраў Мінска.

Экспазіцыя працуе:
панядзелак-аўторак, чацвер-субота з 9.30 да 17.30 (каса – з 9.30 да 17.00), серада з 9.30 да 19.00 (каса – з 9.30 да 18.30)
выхадны дзень — нядзеля

Кошт квіткоў на прагляд экспазіцыі: навучэнцы, студэнты –1,50 руб., дарослыя –3,00 руб.

Кантакты: 335 44 47

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие выставки

Самые популярные события

  • Скидка 10% на банкетное меню ко Дню рождения Катюша
Все заведения