Фото - постер к выставке Чарнобыль – 35 на AFISHA.TUT.BY

О событии

Кyт мoй зaбыты, бeзaбapoннa
Зopыш пaгacлыx кpынiц вaчымa.
Нeкaмy ты —
Ачyжэлaя зoнa,
Сэpцy мaймy ты дa cкoнy —
Рaдзiмa!
Мікола Мятліцкі, “Кyт мoй зaбыты, бeзaбapoннa...”

26 красавіка 2021 г. а 17:00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Чарнобыль – 35…”, прысвечанай 35 гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС і 85-годдзю з дня нараджэння празаіка, публіцыста, кіраўніка Грамадскага аб’яднання “Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз “Чарнобыль” Васіля Якавенкі.

26 красавіка 1986 г. адбыўся выбух на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Вынікі гэтай аварыі сталі катастрафічнымі для нашай краіны. Балюча адгукнуўся Чарнобыль у сэрцы і лёсе кожнага беларуса. Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Чарнобыль – 35…” прадстаўляе асэнсаванне трагічнай падзеі ў творчасці беларускіх пісьменнікаў. Іван Шамякін, Максім Танк, Пімен Панчанка, Алесь Адамовіч, Барыс Сачанка, Янка Сіпакоў, Мікола Мятліцкі, Алесь Пісьмянкоў, Яўгенія Янішчыц, Ніна Аксёнчык, Анатоль Зэкаў, Васіль Жуковіч, Васіль Якавенка – далёка не поўны спіс творчых, таленавітых людзей, якія паклалі свае развагі на паперу і стварылі мастацкія творы, напісалі паэтычныя радкі, якія не даюць забыць Чарнобыль і нагадваюць пра гэтую жудасную старонку нашай гісторыі.

Праз якія б выпрабаванні не прайшла наша Беларусь, яна выжывала, яна адраджалася, уставала з попелу і развівалася далей. Шмат у чым дзякуючы неабыякавым людзям, да якіх можна аднесці і Васіля Якавенку, вядомага публіцыста, празаіка, якога турбавалі пытанні экалогіі. Менавіта праз яго клопат у 1988 г. быў скасаваны праект асушэння поймы Прыпяці, які пагражаў Беларусі пустыняй, што дало пачатак новай нацыянальнай палітыцы ў справе меліярацыі. Менавіта ён заснаваў сацыяльна-экалагічную газету “НАБАТ”, у якой раскрываў наступствы Чарнобыльскай катастрофы, а затым – ГА “Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз “Чарнобыль”, які спрыяў аздараўленню дзяцей за мяжой і ў сумесна адкрытым беларуска-японскім санаторыі “Кюсю-на-Свіслачы” (у спарткомплексе “Стайкі” пад Мінскам). У экспазіцыі прадстаўлены дакументы, фатаграфіі, рукапісы, артыкулы, кнігі з архіва В.Ц. Якавенкі, які захоўваецца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

У адкрыцці часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі прымуць удзел паэты Анатоль Зэкаў і Антаніна Хатэнка, пісьменнік і гісторык Юры Кур’яновіч, фотамастак Юрый Іваноў.


Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13).
Кантактны тэлефон: (017) 363-56-21.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии

Самые популярные события

  • Студентам скидка 30% на шаурму и хачапури Амели
  • Каждую субботу и воскресенье в марте при покупке "харчо + кубдари" - порция любых хинкали в подарок Амели
Все заведения
0073205