Фото - постер к выставке Чалавек нараджаецца, каб жыць на AFISHA.TUT.BY

Чалавек нараджаецца, каб жыць

Сохранить
Сохранить событие
С 22 июня по 4 ноября
ПН–ВТ 09:30—17:30
СР 09:30—19:30
ЧТ–СБ 09:30—17:30
Государственный музей истории белорусской литературы
г. Минск, ул. М. Богдановича, 13

О событии

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта “Дыяменты прыгожага пісьменства” запрашае ўсіх жадаючых наведаць часовую літаратурна-дакументальную экспазіцыю “Чалавек нараджаецца, каб жыць…”, прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 95-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі і 100-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Міколы Аўрамчыка, Аляксея Пысіна, Аляксея Карпюка, Пятра Прыходзькі.

75 гадоў прайшло з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Але і да гэтага часу яна адгукаецца пякучым болем у сэрцы кожнага чалавека. Помніць аб вайне, гераізме і мужнасці тых, хто змагаўся з ворагам і выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзіму, — значыць берагчы мір і гэта абавязак усіх, хто жыве на зямлі.

На доўгія гады тэма Вялікай Айчынная вайны стала адной з галоўных у беларускай літаратуры і назаўсёды засталася ў творчасці тых пісьменнікаў, якія яе прайшлі ад першага да апошняга дня.

Аўтары экспазіцыі звяртаюцца да другой сусветнай вайны як адной з найвялікшых трагедый ХХ стагоддзя, якая прынесла смерць тысячам людзей і чалавецтва павінна гэта заўсёды помніць.

Часовая экспазіцыя адбываецца ў рамках праекта “Дыяменты прыгожага пісьменства”, які прымеркаваны да стагадовых юбілеяў беларускіх пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў, навукоўцаў.

На экспазіцыі прадстаўлены кнігі з дароўнымі надпісамі Пятра Прыходзькі, Міколы Аўрамчыка, Івана Навуменкі, Аляксея Пысіна, юбілейны медаль “65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, які належыў Міколу Аўрамчыку, рукапісныя вершы аб вайне, а таксама ўнікальныя перыядычныя выданні ваеннага часу.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)
Кошт:
для сям’і (да 5 чалавек) – адзіны ўваходны квіток – 5 руб.,
школьнікам, навучэнцам, студэнтам – 1,5 руб.,
дарослым – 3 руб.
Тэлефон для даведак і запісу: (017) 334-44-47; (017) 334-56-21.
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

Все заведения