Фото - постер к выставке Буквары народаў свету на AFISHA.TUT.BY

Буквары народаў свету

Расписание

С 26 апреля по 15 сентября,
ПН–ВС 10:00—19:00

ХІV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні пройдуць пад знакам 400-годдзя першага «Буквара».

26 красавіка 2018 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (пр. Незалежнасці, 116) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ХІV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў і міжнароднай выставы «Буквары народаў свету».

А 10-й гадзіне ў канферэнц-зале (2-гі паверх) распачнецца адно з найважнейшых штогадовых мерапрыемстваў у навуковым і культурным жыцці краіны − ХІV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, прымеркаваныя да 400-годдзя выдання першага «Буквара».

Гэта далёка не адзіная тэма сёлетніх чытанняў, але важная нагода. Тэматычнае поле канферэнцыі вылучаецца разнастайнасцю, нязменнай цікавасцю да кніжнай культуры Беларусі і асэнсавання яе феномена ў сусветным кантэксце. У рамках навуковага мерапрыемства адбудуцца пленарнае пасяджэнне, шэсць секцый, майстар-клас «Учим грамоту легко», у якіх возьмуць удзел даследчыкі з Азербайджана, Беларусі, Вялікабрытаніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны.

Арганізатары канферэнцыі
– Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Суарганізатарамі выступаюць Беларускі дзяржаўны педагагічнага ўніверсітэт імя Максіма Танка і Нацыянальны інстытут адукацыі. Партнёры − праект Еўрапейскага саюза MOST і Польскі інстытут у Мінску.

У 16:30 у атрыуме 2-га паверха адбудзецца адкрыццё міжнароднай выставы «Буквары народаў свету».


Распачнецца ўрачыстасць адкрыццём галоўнага сімвала юбілейных падзей − двухметровага аб’ёмнага «Буквара»! Дэкарацыя старажытнай кнігі ўвасабляе важкасць і каштоўнасць унікальнага выдання, якое закладвае асновы культуры і з’яўляецца пачаткам на шляху засваення ведаў.
Экспазіцыя юбілейнай выставы прадстаўляе разнастайнасць варыяцый самай першай кнігі для навучання грамаце ў розных краінах. Упершыню ў Беларусі будзе прадстаўлена каля 1400 буквароў на 587 мовах самых розных народаў пяці частак свету – Еўропы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі і Акіяніі.

Аснова экспазіцыі − ўнікальная прыватная калекцыя буквароў і азбук латвійскага педагога, аўтара буквароў і кніг пра народы свету і іх мовы, калекцыянера Юрыса Цыбульса, якая налічвае больш за 10 000 выданняў больш чым на 1000 мовах – Гэта найбуйнейшая падобная калекцыя ў свеце.
Асаблівае месца займаюць беларускія кнігі для навучання грамаце XVI–ХХІ стст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Выстава арганізавана пры ўдзеле Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы, Праекта мабільнасці Еўрапейскага Саюза «MOST».

Выстава будзе працаваць у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі да сярэдзіны верасня 2018 года.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 27 82, 293 27 22.
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие выставки

0060843