Фото - постер к выставке Без выключэнняў! У працэсе на AFISHA.TUT.BY

Без выключэнняў! У працэсе

Расписание

С 22 июня по 2 августа,
ПН–ВС 12:00—20:00

«БЕЗ ВЫКЛЮЧЭННЯЎ! У працэсе»
Выставачны праект
22 чэрвеня — 2 жніўня 2018
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»


22 чэрвеня 2018 г. а 19:00 галерэя сучаснага мастацтва «Ў» адновіць сваю працу на новым месцы. Мы радыя, што разам з вамі – мастакамі, калегамі, гледачамі ды іншымі ўдзельнікамі мастацкага працэсу, усімі, хто цікавіцца сучасным мастацтвам, – нам наканавана напоўніць жыццём новую прастору і надаць ёй форму. Мы хочам па-ранейшаму паказваць мастацтва, якое хвалюе і ўздымае пытанні, пра якія мы ў мітусні дзён не задумваемся, пагружае нас у фармальныя і эстэтычныя пошукі мастакоў, патрабуе ад нас інтэлектуальных высілкаў альбо прапаноўвае свае варыянты дзеянняў, якія мы як свядомыя і неабыякавыя суб’екты можам супрацьпаставіць вар’яцтву нашага часу.

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» заўсёды з’яўлялася важнай пляцоўкай мастацкіх і адукацыйных праектаў. Доўгатэрміновым праектам «БЕЗ ВЫКЛЮЧЭННЯЎ!» галерэя сучаснага мастацтва «Ў» адкрые серыю выставаў, у якія мы часткова накіруем свой позірк назад, на тое, што было зроблена намі цягам апошніх год, і накідаем рысы будучага развіцця, ствараючы свой як бы гіпатэтычны праект музея сучаснага мастацтва.

Праграмны выраз выставы адкрыцця – даванне прасторы выказвання значным, але часцяком грамадска недаацэненым праектам, перыферыйным пазіцыям сярод мастацтва Беларусі, а таксама супольнасцям, якія знаходзяцца па-за бачнасцю большасці. На новым месцы галерэі мы, нарэшце, рэалізоўваем сваю мару аб стварэнні даступнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю.

У межах выставы пройдуць дадатковыя мерапрыемствы на любы густ, праграма якіх будзе анансавана асобна.

Удзельнікі праекта:
Ірына Ануфрыева
Андрэй Бусел
Уладзімір Грамовіч і Генадзь Грак
Алеся Жыткевіч
Аляксандр Камароў
Аляксей Навумчык
Воля Сасноўская
Антаніна Слабодчыкава

Выстава:
Валянціна Кісялёва
Ганна Чыстасердава

Куратарская падтрымка:
Лена Прэнц

Куратарскі тандэм:
Міхаіл Гулін
Элтадж Зейналаў

Суправаджальная праграма і майстэрні:
Ганна Карпенка
Сафія Садоўская

Мы хочам, каб галерэя «Ў» стала месцам для ўсіх без выключэнняў!

Чакаем вас у новай прасторы па адрасе вул. Кастрычніцкая, 19 (уваход з боку вул.Леніна)
Час працы: пн-нд 12:00 – 20:00
Уваход па квітках
Даведкі па тэлефоне: +375 29 370 06 16

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие выставки

0061515