Фото - постер к выставке Беларускі друкар Спірыдон Собаль на AFISHA.TUT.BY

Беларускі друкар Спірыдон Собаль

Расписание

С 10 апреля по 27 апреля,
ПН–СБ 10:00—17:00

10 красавіка 2018 года а 17-ай гадзіне ў Дзяржаўным музей гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі “Беларускі друкар Спірыдон Собаль”, прысвечанай выбітнаму дзеячу беларускай асветы Спірыдону Собалю.

Спірыдон Собаль (па іншых звестках Багдановіч) – беларускі друкар i асветнік. Нарадзіўся каля 1580 –1590 гг. у Магілёве ў сям'i бурмістра. Пачатковую адукацыю атрымаў у Магілёве. Першыя спробы надрукаваць кнігі былі ў Кіеве, які быў цэнтрам мясцовай праваслаўнай мітраполіі.

Слынны магіляўчанін заснаваў першыя друкарні ў родных мясцінах: Куцейне, Буйнічах і Магілёве. З Кіева асветнік прывёз абсталяванне, неабходнае для друкарскай справы. Спірыдон Собаль выдаў адзін з першых на землях сучаснай Беларусі «Буквар». Дакладна вядома, што выданне першых кніг на Магілёўшчыне звязана менавіта з дзейнасцю гэтага выбітнага беларускага дзеяча. Актыўная самаадукацыя i творчая праца дазволілі яму стаць адным з самых адукаваных i культурных людзей свайго часу. Значную частку свайго жыцця Спірыдон Собаль прысвяціў кнігавыдавецкай і асветніцкай дзейнасці.

На экспазіцыі ў гасцей з’явіцца магчымасць убачыць кнігадрукарскі шлях Спірыдона Собаля і яго радавод. Кожны жадаючы зможа даведацца пра “Букварь сиречь, начало учения детем, начинающим чтению извыкати”. А таксама ў наведвальнікаў з’явіцца магчымасць пазнаёміцца з рэдкімі выданнямі XVII cт. з друкарні Спірыдона Собаля ў Кіеве, Магілёўскага брацкага манастыра, Богаяўленскай друкарні Спірыдона Собаля ў Куцейне і інш.

Праект падрыхтаваны сумесна з Музеем гісторыі Магілёва, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я.Коласа НАН Беларусі і Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.


Уваход на адкрыццё вольны.
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М. Багдановіча, 13).
Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21

 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

0060593