Фото - постер к выставке Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі на AFISHA.TUT.BY

Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!

Шлях да ведаў: беларускія буквары розных часоў пакажуць у Нацыянальнай бібліятэцы!

29 сакавіка 2018 года а 16-й гадзіне ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё выставы «Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі»
да юбілею першага ў свеце выдання пад назвай «Буквар» (Еўе, 1618).

На выставе дэманструюцца знакамітыя буквары і азбукі XVI–ХХІ стст. – розныя па складзе, графіцы, мастацкім аздабленні, педагагічных прыёмах навучання чытанню і пісьму.

Сярод экспанатаў прадстаўлены адны з самых старажытных айчынных кніг для навучання. Сярод іх − і знакамітыя буквары з праваслаўных манастыроў, і малавядомыя выданні для ўніятаў і старавераў.

Асаблівую цікавасць прадстаўляюць беларускія падручнікі для навучання чытанню пачатку ХХ ст.: беларускія лемантары і чытанкі Каруся Каганца, Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Якуба Коласа, Вацлава Ластоўскага, Янкі Станкевіча, Леанілы Гарэцкай і інш. Шмат нечаканага кожны наведвальнік можа знайсці ў беларускіх савецкіх букварах перыяду ліквідацыі непісьменнасці, у заходнебеларускіх букварах, выданнях беларускай дыяспары за мяжой.

Адным з найлепшых беларускіх буквароў ХХ – пачатку ХХІ ст. лічыцца знакаміты «Буквар» Анатоля Клышкі, які ўпершыню выдадзены ў 1969 г. і перавыдаваўся 23 разы на беларускай, рускай і польскай мовах. Ён атрымаў залаты медаль Міжнароднай Лейпцыгскай кніжнай выставы ў 1977 г., а ў 2004 г. прызнаны лепшым падручнікам года на выставе ў Франкфурце-на-Майне. На выставе можна будзе ўбачыць і найноўшыя буквары, падрыхтаваныя Вольгай Цірынавай.

Але, відавочна, найбольш цікавай задачай для гасцей Музея кнігі стане спроба знайсці той самы «Буквар», з якога яны пачыналі сваю школьную навуку. Выстава дапоўнена старымі дзённікамі і сшыткамі, невядомымі сучасным школьнікам прыладамі для пісьма і іншымі артэфактамі школьнага жыцця.
Запрашаем на выставу!

Наведаць экспазіцыю можна да 20 красавіка 2018 года. Дата завяршэння работы выставы можа быць зменена!

Вход:

В день открытия вход для посетителей выставки - бесплатный (в 16.00).
С 30 марта: по читательскому билету Национальной библиотеки Беларуси - бесплатно, по пропуску разового посещения - 1 бел. руб.

Тэлефон для даведак: (+375 17) 293 27 22, 293 28 81.
Е-mail: muzey@nlb.by, pr@nlb.by

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

0062148