Фото - постер к выставке Беларусь у Вялікай вайне 1914–1918 гг на AFISHA.TUT.BY

Беларусь у Вялікай вайне 1914–1918 гг

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!
8 лістапада 2018 года ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрываецца выстава «Беларусь у Вялікай вайне 1914–1918 гг.», якая прымеркавана да 100-годдзя завяршэння Першай сусветнай вайны.

У гэтым годзе 11 лістапада большасць еўрапейскіх краін адзначае 100-годдзе завяршэння Першай сусветнай вайны. Вайна стала адной з самых жахлівых падзей у сусветнай гісторыі: удзел у ёй прынялі каля 40 дзяржаў з агульнай колькасцю насельніцтва звыш 1,5 мільярдаў чалавек, каля 10 мільёнаў загінула, яшчэ каля 20 мільёнаў вярнуліся з вайны параненымі і скалечанымі. Сучаснікі адразу ж назвалі яе «Вялікай вайной».

Беларусь апынулася на самай лініі фронту і для нашых продкаў вайна стала жахлівым выпрабаваннем. У той самы час вайна, якая прывяла да краху вялікіх імперый, стварыла і новыя магчымасці для фарміравання сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

На выставе можна будзе пабачыць унікальныя экспанаты, якія распавядуць пра жыццё з абодвух бакоў лініі фронту, – рэдкія кнігі, газеты, часопісы, паштоўкі, ліставанне салдат, а таксама арыгінальныя пісьмовыя прылады, друкарскую тэхніку, асабістыя рэчы і прадметы культу ваеннага часу.
Тэматычныя раздзелы экспазіцыі, прысвечаныя баявым дзеянням на пачатку вайны, жыццю на фронце, у эвакуацыі і пад акупацыяй, рэвалюцыйным падзеям, падпісанню Брэсцкага мірнага пагаднення, адлюстроўваюць трагічныя і гераічныя старонкі Вялікай вайны на тэрыторыі Беларусі.
Выстава арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з вядомым даследчыкам і калекцыянерам Уладзімірам Ліхадзедавым (аўтарам праекта «У пошуках страчанага»). Яна дазволіць па новаму зірнуць на падзеі Першай сусветнай вайны праз прызму пісьмовых крыніц і тагачасную друкаваную прадукцыю.

Падчас адкрыцця выставы запланава прэзентацыя абноўленага віртуальнага праекта «Першая сусветная вайна», створанага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны.

Выстава будзе працаваць да 8 снежня.

Тэл. для даведак: (017) 293-27-22.
E-mail: pr@nlb.by
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные выставки

  • Скидка 20% при заказе блюд навынос Чайхана
Все заведения
0063297