Фото - постер к выставке Арыенталіі на AFISHA.TUT.BY

Арыенталіі

Расписание

С 30 ноября по 15 декабря,
ВТ 11:00—19:00
СР 13:00—21:00
ЧТ–СБ 11:00—19:00

30 лістапада 2018 г. а 18 гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (пляцоўка – вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі жывапісу Уладзіміра Клімушкі «АРЫЕНТАЛІІ».

«Выставачны праект «Арыенталіі» – гэта паглыбленне ў гісторыю чалавечага духу. Калі «Я» вылучылася з «Мы», калі чалавек адчуў сваю адрознасць ад іншых, калі сістэма знакаў стала неад’емнай часткай камунікацыі, а колькаснае і якаснае нарастанне інфармацыі запатрабавала яе канцэнтрацыі ў сімвалах і вобразах. Паслядоўнасць безлічы пакаленняў папярэднічае нам. Нам неабходная іх прысутнасць.

Гістарычнасць мыслення – тое што адрознівае самадастатковы народ ад ментальна і культурна залежнага. Жаданне знайсці першаасновы, першаэлементы, першазнакі ідэнтычнасці прадказальна адсылае на поле архаікі, у сістэму знакаў старажытнага свету, у паралельныя паскі арнаментаў, у ззелянелыя абрысы медзі, у чорнафігуныя роспісы пелік і амфар» (У. Клімушка).

Выстаўка працягнецца па 15 снежня 2018 г.

Клімушка Уладзімір Андрэевіч
14.01.1971 – нарадзіўся ў в. Корчыцы Кобрынскага р-на, Брэсцкай вобл.
1985-1989 – навучэнец Мінскага мастацкага вучылішча імя А.К. Глебава.
1992-1998 – студэнт Беларускай акадэміі мастацтваў, аддзяленне “Станковы жывапіс”.
1996, 1998 – стыпендыят Прэзідэнскага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі.
З 1999 – выкладчык спецыяльных дысцыплін РКМ імя І.В. Ахрэмчыка.
1999-2001 – асістэнтура-стажыроўка ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
З 2000 – сябра Беларускага саюза мастакоў.
У 2000-2014 – выкладчык кафедры жывапісу БДАМ.
2009 – стыпендыят Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Удзельнік гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выставак з 1994 г.

Персанальныя выставачныя праекты:
1998 – Персанальная выстаўка жывапісу. Музей гісторыі і культуры. Нясвіж.
2010 – “Візантыйскія мантры”. Галерэя БДАМ “Акадэмія”. Мінск.
2010 – “Транssкрыпцыі”. Галерэя інстытута тэалогіі БДУ. Мінск.
2013 – “Сінтагмы”. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Мінск.
2016 – “Жывапісныя мантры”. Офіс VELCOM на Інтэрнацыянальнай, 36. Мінск.

Творы знаходзяцца ў музейным зборы Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Нідэрландаў.

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие выставки

Самые популярные выставки

0063297