Фото - постер к выставке Адпачынак у шляху на AFISHA.TUT.BY

Адпачынак у шляху

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!
Выстаўка жывапісу Вікторыі Ільіной “Адпачынак у шляху”

31 траўня – 18 чэрвеня 2018 г.

Вікторыя Ільіна – яркая творчая асоба ў беларускім жывапісным мастацтве.

Для яе творчасці ўласцівы тонкая манера пісьма, складаныя каларыты, кампазіцыйны рытм, багацце фактур і графічных эфектаў. Выстаўка жывапісу “Адпачынак у шляху” прадстаўляе працы, напісаныя на працягу апошніх двух гадоў. Гэта упадабаныя жанры Вікторыі, а іменна пейзажны жывапіс, нацюрморт і партрэт. Інтрыгуе кантрастнасць выставачнай прасторы, а іменна спалучэнне на стыку твораў, манахраматычных і ахраматычных. Жывапіс гродненскай мастачкі — гэта крэатыўная гульня колеравых плям і зухаватосць малюнка, гэта эмацыянаяльнае мастацтва, па-жаноцку лірычнае і шчырае.

Натхненнем для стварэння выстаўкі сталі мясціны, якія пабачыла мастачка падчас розных падарожжаў. У асаблівасці дарога адлюстроўваецца амаль на усіх палотнах. Вікторыя захапляецца ляснымі, заснежанымі сцежкам, бледнай з сонечнымі блікамі дарогай, якая вядзе скрозь поле і нагадвае веску. Экспазіцыю дапаўняе серыя прац, прысвечаная архітэктурным пабудовам, гарадскім вулачкам, панарамным відах горада і яго жыхарам. Працы, створаныя ў непаўторнай, самабытнай канцэптуальна-дэкаратыўнай манеры мастачкі, здольныя здзівіць разнастайнасцю эмацыйна-эстэтычнага ўздзеяння нават самага дасведчанага гледача.

Запрашаем Вас на ўрачыстае адкрыццё выстаўкі жывапісу Вікторыі Ільіной “Адпачынак у шляху” 31 траўня 2018 года ў 17.00 у «Галерэі Мастацтва».

Вход свободный.

Мастацтвазнаўца «Галерэі Мастацтва» Ксенія Ралінская
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие выставки

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения