Фото - постер к выставке Майстар на ўсе рукі на AFISHA.TUT.BY

Майстар на ўсе рукі

Сохранить
Сохранить событие

О событии

З 12 червеня да 10 ліпеня 2020 года ў выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адбудзецца персанальная выстава загадчыка філіяла ”Бешанковіцкі раённы Дом рамёстваў“ ДУК ”Бешанковіцкі раённы Цэнтр культуры“, майстра па кераміцы і роспісу па шкле Алесі Аўчыннікавай пад назвай ”Майстар на ўсе рукі“.

На выставе прадстаўлены вырабы з керамікі: свістулькі, падсвечнікі, тэматычныя кампазіцыі і іншыя, а таксама творы ў тэхніцы ”роспіс па шкле“.
Алеся Іванаўна з’яўляецца ўдзельніцай і лаўрэатам шматлікіх конкурсаў, выстаў, кірмашоў, сярод якіх: Міжнародны фестываль мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску”, Міжнародная выстава-кірмаш ”Ягелонскі кірмаш“ у Любліне, абласны пленэр ганчароў ”Гліна спявае“, абласныя святы-конкурсы традыцыйнай свістулькі ”Салавейка“ у межах Міжнароднага фестывалю песні і музыкі ”Дняпроўскія галасы ў Дуброўне“ і іншыя. Работы майстра знаходзяцца ў фондах Бешанковіцкага краязнаўчага музея і прыватных калекцыях.
З 2008 года пасля курсаў па маляваным дыванам, якія праходзілі ў Віцебскім АМЦНТ, Алеся пачала займацца роспісам па шкле і маляванымі дыванамі. За гэты час было створана больш за 70 работ па мастацкім роспісе.
За творчыя дасягненні ў 2019 годзе Алеся Іванаўна Аўчыннікава атрымала ганаровае званне ”Чалавек года Віцебшчыны“.

У сувязі з эпідэміялагічным становішчам для наведвання выставы групы будуць запрашацца колькасцю да 5 чалавек.

Майстар-клас Алесі Аўчыннікавай па вырабу глінянай свістулькі будзе дэманстравацца пасля адкрыцця выставы ў групе Вконтакте.
Адкрыццё выставы: 12 чэрвеня 2020 года ў 15.00.
Тэлефон для даведак: 26-29-40, 26-29-58, 26-29-17.
Кошт: 1,20 руб.
Узрост: 0+


Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • В будние дни с 15.00 до 17.00 скидка 100% на вторую порцию хинкали Хинкальня
  • Скидка 20% на самовынос, оформленный через службу доставки Ган Бей / Gan Bei
Все заведения
0070590