Фото - постер к выставке Vivat vita. Выбранае на AFISHA.TUT.BY

О событии

“I трыенале жывапісу, графікі і скульптуры Беларускага саюза мастакоў “VIVAT VITA”. Выбранае”.

Арт-фестываль выяўленчага мастацтва, у межах якога адбыліся I Трыенале жывапісу, графікі і скульптуры Беларускага саюза мастакоў і выставачны праект “Графіка года”, праходзіў у лістападзе-снежні 2020 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” і стаў самай яркай творчай падзеяй мінулага года.

У экспазіцыі выставы “Выбранае” гродзенскія гледачы пазнаёмяцца з лепшымі творамі праектаў “І трыенале жывапісу, графікі і скульптуры” і “Графіка года”. Прадстаўлены работы аўтараў розных узростаў, розных жанраў, тэхнік, спосабаў і метадаў мастацкага даследавання жыцця. Аб’яднаны яны агульным дэвізам арт-фестываля – “VIVAT VITA“ (Жыве жывое мастацтва), а таксама часавым прамежкам стварэння – апошнія тры гады. Спадзяемся, гледачоў закрануць і прымусяць паразважаць філасофскія і сацыяльныя тэмы твораў: пераасэнсаванне важных вех у нацыянальнай і сусветнай гісторыі, культуры, актуальныя пытанні светабудовы, праблемы экалогіі.

Для мастакоў і мастацтвазнаўцаў, гледачоў такія буйныя калектыўныя выставы — гэта не толькі сапраўднае свята, вынік напружанай творчай працы, сустрэча на адной экспазіцыйнай прасторы розных пакаленняў і светапоглядаў, але і своеасаблівы даследчы зрэз. Такія экспазіцыі дазваляюць убачыць, якія пытанні вырашаюць сучасныя мастакі падчас сваіх творчых эксперыментаў. А для ўважлівых і зацікаўленых гледачоў — гэта ўнікальная магчымасць не толькі ў адным месцы пазнаёміцца з лепшымі і найбольш арыгінальнымі творамі, але і паспрабаваць прааналізаваць тое, што зараз хвалюе беларускіх творцаў, наколькі беларускае мастацтва здольна рэагаваць на выклікі часу, ці суадносяцца ідэйныя і тэхнічныя эксперыменты з працэсамі, якія адбываюцца ў аналагічных відах мастацтва іншых краін.

У экспазіцыі прадстаўлены таксама работы лаўрэатаў І Трыенале жывапісу, графікі і скульпутры Беларускага саюза мастакоў, выбраныя па розных намінацыях, запрошаным журы з мастацтвазнаўцаў.

Выстава працуе з 11 лютага да 17 сакавіка
Адрас: г.Гродна, вул. Ажэшка, 38, Гродзенская выставачная зала
Штодня з 10:00 да 19:00
Тэлефоны для даведак:
+375 44 536 57 11; +375 152 62 29 82

Кошт білетаў:
Дарослыя - 2, 50 р.
Студэнты, навучэнцы – 2,00 р.
Школьнікі – 1,00 р.

Дзеці да 7 гадоў, інваліды першай і другой групы, удзельнікі ВАв – бясплатна.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии

Самые популярные события

Все заведения
0072143