Фото - постер к выставке Vector. Праз стагоддзі да сучаснасці на AFISHA.TUT.BY

Vector. Праз стагоддзі да сучаснасці

Расписание

С 11 октября по 11 декабря,
ПН–ВС 10:00—18:00

  • Горящее событие
Лена Темникова

Скидка 5р. на заказ!

11 кастрычніка а 15 гадзіне у музеі “Замкавы комплекс “Мір” у межах праекта, прысвечанага разуменню ўплыву гісторыі на сучаснае мастацтва, адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы “VECTOR. Праз стагоддзі да сучаснасці”.

Мастацкі праект VECTOR — вынік супрацоўніцтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, адной са старэйшых творчых вышэйшых навучальных устаноў краіны, і Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці “БелБрэнд”.

Ключавым для ідэі праекта ўзята паняцце “Вектар” як метафара выбару чалавекам шляху ад пэўнай кропкі адліку — гістарычнай спадчыны. Мастацтва з’яўляецца той сферай, дзе традыцыі найбольш ярка раскрываюцца і становяцца падмуркам для стварэння новага.

Крыніцай натхнення для ўдзельнікаў праекта (студэнтаў, выпускнікоў, выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў) былі археалагічныя знаходкі і шэдэўры старажытнага мастацтва, знаёмства з якімі дазволіла на эмацыйнам узроўні адчуць повязь часоў.

Свае разуменне адзінства мінулага і будучыні, вялікага шляху, які прайшлі нашы продкі, і яго ўплыву на перспектывы сучаснага творчага працэсу прадставілі больш за 20 мастакоў. У жывапісных творах незвычайнага фармату, які сімвалізуе вектар, выяўляецца жыццёвы і творчы досвед, адлюстроўваюцца ўнікальныя каардынаты ўнутранага свету аўтараў.

У прасторы экспазіцыі гледачы змогуць таксама бліжэй пазнаёміцца з адным з аўтэнтычных экспанатаў Мірскага замка, паўдзельнічаць у стварэнні “новай гісторыі” з дапамогай інтэрактыўнай інсталяцыі. Праца выставы будзе суправаджацца адукацыйнымі мерапрыемствамі: майстар-класамі, творчымі майстэрнямі, віктарынамі.

Куратары праекта: Буцар А., Козел Е., Рэдзька А., Тышкевіч Я., Шаўчэнка А., Шоўк Д. – студэнты ІІІ курса спецыяльнасці “Мастацтвазнаўства” ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”

Выстава працуе з 11 кастрычніка да 11 снежня 2018 г.

Месца правядзення выставы: музей “Замкавы комплекс “Мір”, мансарда Паўночнага корпуса палаца.
Час працы музея: з 10:00 да 18:00. З 13 лістапада па 18 снежня – выходны – аўторак.
Адрас музея: г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2.
Тэл. для даведак: (801596) 28270, (801596) 28290. Тэл. куратараў: +375 29 168 21 22
Email: info@mirzamak.by
 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Все заведения