Фото - постер к выставке Мроі - Крылы на AFISHA.TUT.BY

О событии

23 красавіка ў Гродзенскай выставачнай зале Беларускі саюз мастакоў прадставіць рэспубліканскую выставу мастацкага тэкстылю “МРОІ-КРЫЛЫ”
Ва ўсе часы мастакоў натхняла тэма роднага краю. Беларусь заўсёды славілася сваёй непаўторнай прыродай кожнага свайго куточка, з выдатнымі краявідамі, рэкамі, азёрамі, нябёсамі і вядома, крылатымі Птахамі, якія параць у вольным палёце над усёй гэтай прыгажосцю. Аўтары праекту «Мроі – Крылы» прапанавалі мастакам магчымасць узвысіцца над простай рэальнасцю, адлюстраваць свае мары і фантазіі ў вобразных рашэннях сваіх творчых работ, узяўшы за аснову сімвалізм птушкі, палёту або вобразна перадаць саму мару аб палёце.

Крылатыя свабодныя птахі заўсёды суправаджалі чалавека па жыцці. У традыцыйнай культуры Беларусі ў птушак існаваў агульнапрыняты мастацка-паэтычны вобраз, пад якім разумеліся вятры, аблокі, святло.

Птушкі, дзякуючы свайму незвычайна дзівоснаму выгляду і своеасаблівым звычкам, услаўлены ў мностве паданняў, міфаў і легенд на ўсёй тэрыторыі беларускага этнасу. У Беларусі з даўніх часоў лічылася, што птушкі, як першыя веснікі вясны, прыносяць яе на сваіх крылах, вяртаючыся пасля зімоўкі дадому. Таму лепшае месца для ажыццяўлення арт-праекта «Мроі – Крылы» – гэта Вясна: красавік 2021 года і горад Гродна з яго непаўторнымі краявідамі, ракой Нёманам і птушкамі, якія лунаюць над імі.

У выставе «Мроі – Крылы» удзельнічаюць прафесійныя мастакі з Мінска, Гомеля, Віцебска, Полацка і іншых гарадоў Беларусі, а таксама маладыя мастакі і студэнты старэйшых курсаў прафесійных беларускіх ВНУ.

Рэспубліканская выстава мастацкага тэкстылю “МРОІ-КРЫЛЫ” будзе працаваць да 31 мая 2021 года.

Адкрыццё рэспубліканскай выставы мастацкага тэкстылю "МРОІ - КРЫЛЫ" адбудзецца 23 красавіка ў 17:30 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии

Самые популярные события

  • Счастливые часы: каждый день с 17:00 до 19:00 скидка 30% на хачапури по-Аджарски Амели
Все заведения
0073135