Фото - постер к выставке Маўклівыя сведкі сямейных гісторый на AFISHA.TUT.BY

Маўклівыя сведкі сямейных гісторый

 

О событии

З 21 красавіка па 30 чэрвеня ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі працуе выстаўка “Маўклівыя сведкі сямейных гісторый” са збораў Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”. Доўгі час Нясвіж быў скарбніцай неацэнных помнікаў гісторыі і культуры, якія збіраліся прадстаўнікамі старажытнага роду Радзівілаў. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, войн, рэвалюцый большая частка маёмасці была вывезена ў якасці трафеяў. Тым больш каштоўнымі для нас з’яўляюцца нешматлікія захаваныя рэчы – і тыя, якія лічацца творамі мастацтва, і тыя, што выконваюць утылітарныя функцыі.

Шэраг прадстаўленых у экспазіцыі прадметаў мэблі, фотаздымкі маюць непасрэднае дачыненне да Радзівілаў і Нясвіжскага палаца. “Вальтэраўскі” фатэль з “вушкамі”, што абараняў сталых людзей ад скразнякоў, “дантэска”, “бержэр” – гэтыя базавыя канструкцыі амаль без змен прайшлі скрозь стагоддзі, каб сёння паслужыць асновай як для класічнага, так і для сучаснага дызайну мяккай мэблі. Прыкметнае месца на выстаўцы адведзена знакамітым венскім крэслам, прастата і надзейнасць якіх скарыла пакупнікоў на розных кантынентах. Вытанчанасць танэтаўскага выгібу паступова стала агульнапрынятай і распаўсюдзілася ад вулічных кафэ да інтэр’ераў палацаў. Дапоўняць карціну мінулых эпох творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, камінныя гадзіннікі сярэдзіны ХІХ – пачатку ХХ ст., люстэркі, фарфоравая пластыка з Берлінской Каралеўскай мануфактуры сярэдзіны ХІХ ст., серыя мініяцюр пачатку ХХ ст. Запрашаем наведаць выстаўку і пераканацца ў тым, што мэбля і дэталі інтэр’еру, якія дайшлі да нашых дзён, звязваюць сучаснае з мінулым, дапамагаюць зразумець, як жылі сем’і некалькі стагоддзяў таму.

Выстаўка арганізавана ў межах супрацоўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі з Нацыянальным гісторыка-культурным музеем-запаведнікам “Нясвіж”.

Білеты:
Дарослы – 3 рублі
Студэнты - 2.5 рублі
Вучні - 2 рублі

Экскурсійнае абслугоўванне:
Дарослыя – 12 рублёў
Школьники, студенты – 10 рублёў
Група да 25 чалавек.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии

Самые популярные события

0073205