Фото - постер к выставке Казкі і паданні майго краю на AFISHA.TUT.BY

Казкі і паданні майго краю

 

О событии

Міфічныя персанажы, героі легенд і казак 9 красавіка “паселяцца” ў выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Усе, хто жадае бліжэй з імі пазнаёміцца, запрашаюцца на выстаўку-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Казкі і паданні майго краю”, арганізаваную ў рамках аднайменнага праекта.

15 красавіка – афіцыйнае адкрыццё выстаўкі і старт моладзевага выставачнага праекта “Казкі і Паданні Майго Краю”!

Гасцей чакае вандроўка ў краіну магіі і чараўніцтва, жыхары якой створаны з фарбаў, паперы, дрэва, гліны, саломкі, лямцу, тэкстылю з дапамогай бязмежнай фантазіі і натхнення.

Незвычайныя экспанаты выканалі дзеці, падлеткі і моладзь ва ўзросце ад 7 да 31 года – удзельнікі гурткоў і студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, вучні дзіцячых мастацкіх школ і школ мастацтваў, навучэнцы сярэдніх спецыяльных і студэнты вышэйшых навучальных устаноў, асобныя таленавітыя канкурсанты.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў выстаўкі-конкурсу – 29 мая ў г. Гродна падчас правядзення заключных мерапрыемстваў праекта.

Наш адрас: г. Гродна, вул.Савецкая, 8
Даведкі па тэлефоне: 62-37-92, 68-79-34 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии

Самые популярные события

0073023