Фото - постер к выставке "Мая Беларусь" Уладзіміра Пракапцова на AFISHA.TUT.BY

"Мая Беларусь" Уладзіміра Пракапцова

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!

6 верасня ў палацы Румянцавых і Паскевічаў адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы "Мая Беларусь" Уладзіміра Пракапцова – генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, члена Беларускага саюза мастакоў.

Прысвячаецца выстава Году малой Радзімы і 65-годдзю з дня нараджэння мастака.

Час ад часу кожны з нас, асабліва мастак, адчувае неабходнасць спыніцца, азірнуцца, асэнсаваць, што і як зроблена, каб потым рухацца далей. У гэтым плане не выключэнне і творчасць Уладзіміра Пракапцова, які на пачатку 1970-х гадоў ступіў на сцяжыну мастацтва і ідзе па ёй упэўненай хадой. Сёння гэта майстар жывапісу са сваім адметным мастацкім і філасофскім бачаннем свету, які працягвае традыцыі "Віцебскай мастацкай школы", дзе падчас навучання ў 80-х гадах атрымаў адукацыю.

Жывапісныя творы майстра знаходзяцца ў музейных зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, музеях і галерэях Беларусі, Нацыянальным мастацкім музеі Літвы, Нацыянальным мастацкім музеі Кітая, карпаратыўных і прыватных калекцыях.

У.І. Пракапцоў на працягу двух дзесяцігоддзяў плённа спалучае творчую, навукова-даследчую, адміністрацыйную і грамадскую дзейнасць на пасадзе генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, ён – аўтар і куратар шматлікіх музейных праектаў, навуковых каталогаў, кніг і артыкулаў па выяўленчым мастацтве. І ў гэтым шматграннасць яго таленту як адметнай асобы нашай краіны.

Сюжэты твораў, прадстаўленых на выставе "Мая Беларусь", – розных часоў, але іх яднае любоў да роднага краю, Бацькаўшчыны, настальгія па сваёй малой Радзіме – вёсцы Жгунская Буда, што на Гомельшчыне, з бацькоўскім домам, садам, рэчкай і дрэвамі.

Экспанаты належаць фондам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і асабіста Уладзіміру Пракапцову. 

Уваход на выставу ўключаны ў кошт квітка на другі паверх цэнтральнай часткі палаца Румянцавых і Паскевічаў, гэта 3 руб. для дарослых, 2 – для ільготных груп насельніцтва. 

Час працы выставы: 11.00–19.00; суб. – нядз.: 10.00–18.00. Выхадны – панядзелак. Экспазіцыя працуе да 28 кастрычніка 2018 года.

Кантакты: тэл. (232) 758–911, 703–340;

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные выставки

0063297