Фото - постер к выставке Кола жыцця беларуса на AFISHA.TUT.BY

Кола жыцця беларуса

Сохранить
Сохранить событие
С 4 сентября по 4 октября
ВТ–ВС 10:00—18:00
Музей истории города Гомеля
г. Гомель, ул. Пушкина, 32

О событии

У 2019 годзе ў сацыяльнай сетцы Instagram пачаўся незваротны рух асветніцкага, культурніцкага праекта “Беларускі сямейны альбом”.
Задумваючы праект, яго аўтары думалі пра тое, як “прымусіць” беларуса і беларуску азірнуцца і паглядзець у вочы сваіх продкаў. У кожнай гісторыі – моц і гонар, трагедыя і боль, тое, як нашыя продкі стваралі для нас чароды шляхоў. Праект мае на мэце персаніфікаваць гісторыю нашай Радзімы, даць ёй вочы, рукі, ногі, сэрца і душу. І ўдзельнікі праекта дазволілі гэта зрабіць!
Вынікам рэалізацыі праекта на працягу года стаў канцэптуальны выставачны праект “Кола жыцця беларуса”, у якім яго аўтары запрашаюць здзейсніць падарожжа па жыцці нас – БЕЛАРУСАЎ!
Шэсць зваротаў кола жыцця беларуса распавядуць кожнаму пра дзяцінства, сталенне, навучанне, вяселле, сямейнае жыццё і смерць. Усё гэта зафіксавана на старых фотаздымках!
Выстава “Кола жыцця беларуса” падрыхтавана прыватнай сацыяльна-інфармацыйнай установай “Майстэрня інавацыйных тэхналогій” і дзяржаўнай установай “Музей гісторыі горада Гомеля”. Куратар выставы – Кацярына Ваўчок.
“Наперад у падарожжа! Круціце колы гісторыі!”, - заклікаюць нас старыя фотаздымкі.

Адкрыцце адбудзецца 4 верасня (пятніца) 2020 г., 17.00.

Час працы выстаўкі: 4 верасня – 4 кастрычніка 2020 г.
па адрасе: г.Гомель, вул.Пушкіна, 32

Музей працуе:
Аўторак – нядзеля: 10.00-18.00, панядзелак – выхадны.
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • Собрав 10 наклеек в специальную карту, вы получаете кофе или магнит в подарок! Комплимент
Все заведения