Фото - постер к выставке Іван Шамякін. Аўтограф у гісторыі на AFISHA.TUT.BY

Іван Шамякін. Аўтограф у гісторыі

 
по 28 февраля
ВТ–ВС 09:00—18:00
Битвы за Днепр
гп. Лоев, ул. Советская, 3

О событии

З 28 студзеня ў Музеі бітвы за Днепр пачала работу выстава аўтографаў Івана Шамякіна “Іван Шамякін. Аўтограф у гісторыі”, прысвечаная 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка БССР. У экспазіцыі прадстаўленыя выданні твораў Івана Шамякіна з аўтографамі, якія аўтар пакінуў на памяць жыхарам Лоева і сваякам падчас сустрэч ў гарадскім пасёлку.

Самым рарытэтным прадметам, які дэманструецца з фондаў Музея, з’яўляецца фотаздымак 1956 г., зроблены пасля сустрэчы пісьменнікаў і паэтаў з жыхарамі Лоева. Сустрэча мела велізарны поспех: лоеўская газета “Серп і молат” пісала, што раённы Дом культуры быў перапоўнены аматарамі і прыхільнікамі творчасці пісьменнікаў. На фотаздымку можна ўбачыць маладых Міхася Калачынскага, Піліпа Пястрака, Івана Шамякіна, Міколу Нагнібеду і Анатоля Вялюгіна.

На выставе таксама дэманструецца і рарытэтная кніга Івана Шамякіна “Апавяданні” (1952), падпісаная лаяўцу Івану Германенку, ветэрану вайны.
Вялікую калекцыю прадстаўляюць выданні з аўтографамі народнага пісьменніка БССР і зычэннямі да лоеўскіх сваякоў. Сямейныя сувязі і адносіны з Іванам Шамякіным былі вельмі цёплыя і шчырыя. Нягледзячы на сваю занятасць, пры кожнай магчымасці, пачынаючы з 1960-х да 2000-х гадоў пісьменнік дараваў экзэмпляр новавыдадзенага твору сваякам з Лоева. Сярод іх, на выставе дэманструюцца: “Сэрца на далоні” — 1964 года выдання, “Первый генерал” — 1971 года выдання, “Атланты і карыятыды” — 1974–1975 года выдання і іншыя.

Дапоўнілі выставу архіўныя матэрыялы з перыядычных выданняў, фотаздымкі і ілюстрацыйны матэрыял.
Падчас выставы наведвальнікам прадстаўляецца магчымасць паглядзець экранізаваныя творы Івана Шамякіна.

Выставу можна наведаць да сакавіка.

Старонка выставачнага праекта ў інтэрнэце http://loyev.museum.by/be/node/53611.

Час экспанавання выставы: 28 студзеня – 28 лютага 2021.
Месца правядзення: Музей бітвы за Днепр.
Рэжым работы музея: аўт.–нд., 9/00–18/00.

Даведачная інфармацыя па тэл.: +375–2347–40673.
Больш інфармацыі пра работу музея і кантакты на нашым сайце http://loyev.museum.by/
 

Фото и видео

Фото к выставке Іван Шамякін. Аўтограф у гісторыі на AFISHA.TUT.BY - фото 1Фото к выставке Іван Шамякін. Аўтограф у гісторыі на AFISHA.TUT.BY - фото 2Фото к выставке Іван Шамякін. Аўтограф у гісторыі на AFISHA.TUT.BY - фото 3Фото к выставке Іван Шамякін. Аўтограф у гісторыі на AFISHA.TUT.BY - фото 4

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии

Самые популярные события

0072143