Фото - постер к выставке Што нас аб’ядноўвае? на AFISHA.TUT.BY

Што нас аб’ядноўвае?

Расписание

С 24 мая по 10 июня,
ПТ–ВС 15:00—19:00

24 траўня а 19:00 у галерэі КХ адкрыецца выстава “Што нас аб’ядноўвае?”, на якой будуць прадстаўленыя фатаграфіі Сяргея Лескеця і Аксаны Юшко.

Падчас адкрыцця адбудзецца сустрэча з аўтарамі і экскурсія.

Выстава «Што нас аб’ядноўвае?» звяртаецца да тэмы міграцыі, талерантнасці і гуманістычных каштоўнасцяў. У цэнтры праекту — пытанне бежанцаў з Чачні ў Берасьці — ня новая для горада сітуацыя, якая тым ня менш усё яшчэ застаецца актуальнай. Досвед судачыненя з прадстаўнікамі іншай культуры для многіх гараджанаў з’яўляецца праблемным. У межах выставы гледачам будзе прапанавана паглядзець на мясцовую міграцыйную абстаноўку з пазіцыі недыскрымінацыі, паразважаць над роўнасьцю ўсіх людзей, зірнуць на сябе і іншых з агульначалавечага ракурсу.

 

Прадстаўленыя на выставе працы вядомага беларускага фатографа Сяргея Лескеця апісваюць сучасную Беларусь па-за вялікімі гарадамі. Ягоныя фатаграфіі — гэта партрэты і сюжэтныя замалёўкі зробленыя ў вёсках і мястэчках. Гэта аднапавярховая Беларусь, сучасная і разам з тым вельмі традыцыйная, клапатліва задакументаваная з вялікай увагай да дэталяў. На выставе дэманструюцца працы з сэрыі «AGRO», а таксама выбраныя здымкі, зробленыя для медыя.

 

Аксана Юшко — фатографка з Расіі, прадставіць здымкі з калектыўнага праекта «Грозны: Дзевяць гарадоў», які налічвае мноства матэрыялаў, зробленых падчас розных паездак у Чачню цягам дзесяці апошніх гадоў. У цэнтры ўвагі побыт і традцыі чачэнскага народу, персанальныя гісторыі гэтых людзей. Аксана падкрэслівае ня толькі характэрныя для мясцовай традыцыі асаблівасці, аднак і ўдала перадае тое наднацыянальнае вымярэнне, уласцівае ўсім людзям без выключэння.

Куратар – Аляксей Талстоў.

Выстава «Што нас аб’ядноўвае?» даступная з 25 траўня па 10 чэрвеня, з чацвера па нядзелю з 15 00 па 19 00.

Уваход на выставу вольны.

Адрас прасторы КХ: Брэст, вул. Халтурына, 2/1.

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

0060843