Фото - постер к концерту Zolki band  на AFISHA.TUT.BY

Zolki band

Данное событие уже завершено.
  • Нравится концерт? Поделись с друзьями!

Zolki band дадуць першы сольны канцэрт у Менску

Самая таямнічая каманда Брэста, якая з’яўляецца безумоўным упрыгожаннем беларускай альтэрнатыўнай сцэны, выступіць у межах праекту «Жывы Тузін».

zolki band упершыню заявілі пра сябе ў 2014-м, калі сталі суаўтарамі найлепшага хіта сезона на TuzinFM – лідар каманды f.s.t выканаў разам з Landau песню «Снежань». Дадатковую ўвагу музыкі працягнулі да сябе сінглам і кліпам на песню «B.E.Z.R.A.Z.L.I.C.H.I.E. — heta tradycyja», а неўзабаве выдалі дэбютны студыйны альбом «douhi douhi dzien». У выніку гурт быў намінаваны на «Адкрыццё году» на прэміі «Героі году-2015». 

«Па агульнай атмасферы гэтая праца нагадала альбом Ulis «Люстэрка» і трошачкі «З Новым годам» Zet. Такое мог пісаць Яўген «Ай-ай-ай» Фёдараў з Tequilajazzz, каб нарадзіўся на нашым памежжы і быў прыціснуты мясцовымі рэаліямі. Прыціснуты, але не раструшчаны», – адзначалася ў рэцэнзіі альбому на Budzma.by

Топ-12 найлепшых песень zolki band



У zolki band задзейнічаныя музыкі, якія гралі ў культавых берасцейскіх камандах –– «Дай дарогу», Intra Muros, D_tails, Vertigo Band. Яны грунтоўна падыходзяць да кожнага свайго з’яўлення на публіцы – сваю першую фотасэсію правялі ў вобразах іншапланетнікаў, на прэміі «Героі году» выйшлі ў масках малпаў, а на здымкі праграмы Belsat Music Live – у шортах ды гавайскіх кашулях.

zolki band у праграме Belsat Music Live


Музыкі не раскрываюць у якім вобразе выступяць на сваім першым сольным канцэрце ў Менску. Але іх выступ дакладна будзе драйвовы і поўны сюрпрызаў. Акрамя песень з альбому «douhi douhi dzien» прагучаць трэкі, якія ўвойдуць у наступны дыск каманды.

17.03. ILI club (Пр.Незалежнасці, 131/1). 19.00. zolki band.
Квіткі на AFISHA.TUT.BY – 7 руб., 12 руб. (на ўваходзе).
Інфа: +375 29 687-20-93.

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Фотографии

Фото к концерту Zolki band  на AFISHA.TUT.BY - фото 1

Отзывы

Похожие концерты

показать все

Самые популярные концерты

0063385