Фото - постер к концерту Vuraj (Беларусь) і T/Aboret (Польшча) на AFISHA.TUT.BY

Vuraj (Беларусь) і T/Aboret (Польшча)

Данное событие уже завершено.
  • Нравится концерт? Поделись с друзьями!

17 красавіка: сумесны канцэрт гуртоў Vuraj і T/Aboret
 

Упершыню на адной сцэне: два самабытныя, адметныя, загадкавыя этна-калектывы – польскі T/Aboret і беларускі Vuraj, якія прафесійна працуюць з фальклёрам і ствараюць яго новыя формы.

T/Aboret
(Польшча) – гурт, музычныя цікавасці артыстаў якога вельмі разнастайныя, але калі музыкі збіраюцца разам, то граюць этна-джазавыя імправізацыі. Квартэт узнік у Варшаве, перамог у XXV Міжнародным фестывалі «Mikołajki Folkowe» і здабывае ўсё большую папулярнасць у Польшчы. Хаця некаторыя ўдзельнікі калектыву працуюць выкладчыкамі ў музычных вучэльнях, T/Aboret не імкнецца сысці са сцэнаў клубаў у канцэртныя залі. Для гурта гэта будзе першы канцэрт у Беларусі.

Vuraj (Беларусь) – калектыў, вядомы на фольк-сцэне Беларусі і суседняга замежжа. Сёлета гурт справіў свае 7 год і рыхтуе новыя этна-эксперыменты. Наперадзе запіс трэцяга альбому – зборніка палескіх песен «Lito». Сяржук Доўгушаў, лідар гурта, з’яўляецца адным з галоўных папулярызатараў беларускай традыцыйнай музыкі. Песні, знойдзеныя ў фальклёрных экспедыцыях, з’яўляюцца фундаментам рэпертуару Vuraj.
Vuraj разам з варшаўскім сябрамі T/Aboret рыхтуюць містычны арт-фолькавы канцэрт. Ён адбудзецца 17 красавіка ў клубе BRUGGE (пр. Партызанскі, 6А).

Пачатак а 19-й. 

Квіткі:

Першыя 50 квіткоў – 9 руб. (Запіс па квіткі: https://vk.com/topic-163134413_37677120)
Наступныя 30 – 12 руб
Наступныя: 15 руб.
У дзень канцэрта – 20 руб.

Інфалінія:
+37525 9969376, +37533 6611432.

 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

0061698