Фото - постер к концерту Святочны вечар. 100 гадоў тэатру імя Янкі Купалы на AFISHA.TUT.BY

Святочны вечар. 100 гадоў тэатру імя Янкі Купалы

Сохранить
Сохранить событие
Данное событие уже завершено.

О событии

14 верасня 1920 года ў будынку на вуліцы Энгельса адкрыўся Беларускі Дзяржаўны Тэатр (БДТ-1). Гэта дата лічыцца датай заснавання Купалаўскага тэатра.

Праз цэлае стагоддзе, 15 і 16 верасня 2020 года, на вялікай сцэне адбудзецца вечар, прысвечаны 100-гадоваму юбілею Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы! Творчы экскурс у гісторыю стагадовай даўніны будзе суправаджацца рэдкай кінахронікай, фота і відэаматэрыяламі, успамінамі старэйшых купалаўцаў, фрагментамі легендарных спектакляў, нечаканымі інсцэніроўкамі. Гэта дазволіць гледачам пагрузіцца ў гістарычны кантэкст эпохі, пачуць галасы тых, хто стаяў каля вытокаў стварэння нацыянальнага тэатра. 100 гадоў – знакавая дата! Але нягледзячы на паважны ўзрост, тэатр застаецца чуйным да творчых павеваў часу і па-ранейшаму з’яўляецца пляцоўкай для фармавання і гуртавання нацыянальнай самасвядомасці.
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

Все заведения