Фото - постер к концерту Фольк фестываль традыцыйнай музыкі "Rajok" на AFISHA.TUT.BY

Фольк фестываль традыцыйнай музыкі "Rajok"

Данное событие уже завершено.
  • Нравится концерт? Поделись с друзьями!
14-15 верасня ў Мінску ўпершыню адбудзецца фестываль традыцыйнай музыкі “Rajok”, які пройдзе на пляцоўцы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Cяржук Доўгушаў і каманда “Tradycyja” пры падтрымцы Нацыянальнага гістарычнага музея ствараюць свой адметны фольк-фестываль, якi пройдзе 14-га і 15-га верасня ў дворыку музея па вул. Карла Маркса, 12.

“Rajok” – гэта пераход з лета ў восень; вобраз, які выкарыстоўваецца ў беларускіх жніўных песнях. “Хадзі Раёк у наш дварок!”.

Спадар Доўгушаў і каманда “Tradycyja” прымалі ўдзел у арганізацыі розных канцэртаў і фестываляў. Адзін з яскравых прыкладаў – арганізацыя музычных і забаўляльных пляцовак на фестывалі “Камяніца”. Арганізатары фэсту беларускай традыцыйнай музыкі “Rajok” ставяць сваёй мэтай пазнаёмiць шырокае кола слухачоў з самымі яскравымі прыкладамі беларускай фольк-музыкі: ад аўтэнтычных носьбітаў традыцыі да сучасных этна-выканаўцаў.

Для таго, каб фэст адбыўся, арганізатары збіраюць грошы на краўфайдынгавай платформе Ulej.by. Кожны жадаючы можа ахвяраваць любую суму і атрымаць за гэта квіткі на фестываль і іншыя цікавыя бонусы і падарункі.

Праграма фестывалю
14 верасня

• конкурс маладых фальклорных калектываў;
• мона-спектакль лідара гурта “Троіца” Івана Кірчука «Дарожка»;
• канцэрт аўтэнтычных калектываў: сёстры Лук’яновіч з Палесся, мужчынскі гурт “Рада”, полацкі гурт “Варган”, капэля “Колісьнія” і іншыя;
• сучасныя этна-гурты Vuraj, Re1ikt і H.S.P.

15 верасня
• майстар-класы па гранню на народных інструментах: дудка, гармонік, барабан, скрыпка;
• дзіцячая праграма з інтэрактывам, песнямі і гульнямі;
• унікальны канцэрт беларускіх лірнікаў;
• выступ калектываў з самых глыбін Палесся: “Хатовічы”, “Церабяначка”, “Вытокі” і іншыя;
• свята габрэйскіх песень і танцаў “Zingeray”;
• прэзентацыя кнігі-CD “Бяседныя песні” праекта “Tradycyja” з сапраўдным застоллем, спевамі і яскравымі фольк-калектывамі;
• вечарына народных танцаў.
Акрамя гэтага, усіх чакае традыцыйная беларуская кухня, выставы і іншыя актыўнасці.

Кошт уваходнага білета:
8 руб. – для дарослых на адзін дзень фестываля
5 руб. – для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў на адзін дзень фестываля
15 руб. – для дарослых на два дні фестываля
10 руб. – для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў на два дні фестываля

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Мінск, вул. Карла Маркса, 12
(8017) 226-05-32
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

0066315