Фото - постер к концерту Премия «Героі году» на AFISHA.TUT.BY

Премия «Героі году»

Данное событие уже завершено.
  • Нравится концерт? Поделись с друзьями!

12 сьнежня ў прасторы Lo-Fi Customs партал TuzinFM справіць 15-годзьдзе сваёй дзейнасьці і ўзнагародзіць адкрыцьцё і найлепшы гурт гэтага году. Чакаюцца сюрпрызы! Да абвяшчэньня выступоўцаў (1.12) квіткі па 10 руб.!

Па традыцыі 12 сьнежня партал TuzinFM.by узнагароджвае адкрыцьцё году ў беларускай музыцы і найлепшы гурт ды адзначае дзень народзінаў. Сёлета музычнаму парталу спаўняецца 15 гадоў.

TuzinFM.by («Тузін Гітоў») стартаваў у 2003 годзе з мэтаю прасоўваньня беларускай (перадусім беларускамоўнай) музыкі. На старонках парталу можна знайсьці інфармацыю пра песьні, альбомы і кліпы айчынных выканаўцаў і фірмовыя чарты, якія пастаянна абнаўляюцца. Акром таго партал ініцыюе культурныя праекты. Сярод самых яркіх – «Тузін.Перазагрузка», «Тузін.Немаўля», «Радыё Тузін», «Засьпявай», «Belsat Music Live», «(Не)расстраляныя» ды іншыя.

«За гэты час самастойна і разам з партнэрамі мы рэалізавалі каля 30 праектаў, прэзэнтавалі тысячы песень, ролікаў і альбомаў, зладзілі незьлічоную колькасьць канцэртаў. Але галоўным вынікам нашай працы лічу тое, што шмат якія выканаўцы зь Беларусі і ня толькі адкрылі для сябе беларускую мову, беларускую паэзію і беларускую культуру», – кажа кіраўнік парталу Сяргей Будкін.

Штогод у адзін і той жа дзень – 12 сьнежня – TuzinFM ладзіць асаблівы канцэрт. Апошнія пяць год ён праводзіцца ў фармаце музычнай прэміі, на якой называюцца адкрыцьцё і найлепшы гурт году на меркаваньне рэдакцыі. У розныя часы адкрыцьцём былі Паліна Рэспубліка, Hurma , Leibonik, Paulinn, Intelligency, Mikita, а найлепшым гуртом абвяшчаліся Akute, Re1ikt, Dzieciuki, «Крамбамбуля», Vuraj, TonqiXod.

Сёлета ў шорт-ліст намінацыі «Адкрыцьцё году» увайшлі D.Jaza, Nürnberg, Раман Волазьнеў, «Няміга», Dee Tree, Loudscage. На наступным тыдні будуць абвешчаныя намінанты на «Найлепшы гурт».

Пераможцы ў абодвух намінацыях будуць названыя на партале TuzinFM.by 1 сьнежня. Менавіта яны выступіць з жывым сэтам на 15-годзьдзі «Тузіна» 12 сьнежня ў прасторы Lo-Fi Customs (вул.Кастрычніцкая 16/3, уваход з боку р.Сьвіслач праз чорную брамку, пад’езд з надпісам «Dvor», другі паверх).

Квіткі на вечарыну «Героі году» ужо ў продажы. Да абвяшчэньня пераможцы квіткі можна набыць па 10 руб. Пасьля абвяшчэньня іх кошт падвысіцца да 20 руб. , у дзень мерапрыемства – 25 руб.

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные концерты

0063385