Фото - постер к концерту Музычна-паэтычная вечарына “Музыка душы…” на AFISHA.TUT.BY

Музычна-паэтычная вечарына “Музыка душы…”

Данное событие уже завершено.
  • Нравится концерт? Поделись с друзьями!

Музычна-паэтычнай вечарыны
“Музыка душы…”

 

Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка –
сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак
У.Караткевіч

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 19 красавіка 2018 у 18.30 на музычна-паэтычную вечарыну “Музыка душы…”.

Паэзія і музыка…сувязь гэтых відаў мастацтва адзначалася неаднаразова. “Музыка – пачынаецца там, дзе заканчваецца паэзія”, - пісаў вялікі І.В. Гётэ. На працягу многіх стагоддзяў гэтыя дзве музы бесперапынна ўзаемадзейнічаюць, шмат спрачаюцца, але заўсёды прыходзяць да згоды і ўзаемаразумення. Іх сутыкненне і прымірэнне часам нараджаюць шэдэўры – песні, рамансы, оперы. Творчасць кампазітара ператварае верш у музычны твор, так паэзія становіцца часткай музыкі. Яны могуць закрануць самыя тонкія струны чалавечай душы. Калі паэзія дасягае найвышэйшай прыгажосці, яна набліжаецца да музыкі. І, наадварот, пад уздзеяннем музыкі могуць быць створаны самыя моцныя паэтычныя творы. Музыка ўзмацняе эмацыйнае ўздзеянне паэзіі, дапаўняе сказанае, перадаючы душэўныя перажыванні чалавека.

На мерапрыемстве “Музыка душы…” два віды мастацтва аб’яднаюцца ў адзінае цэлае. Вас чакаюць вершы таленавітай паэткі Анастасіі Шведко, а таксама вы пачуеце прыгожую музыку і спевы ў выкананні квінтэта Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь, “Дуэт Контрасты” і “Duo Barocco”.


Уваход 3.50 руб.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М. Багдановіча, 13 ).

Кантактны тэлефон: 334-56-21.

Куратар мерапрыемства:
вядучы навуковы супрацоўнік Вольга Шаўчэнка.

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные концерты

  • Скидка 20% с 17 до 22 на основное меню действует по понедельникам Лилу / Lilou
Все заведения
0063297