О событии
На тры дні, з 14 па 16 лютага, у Мінску адкрыецца партал у Сусвет джаза – Міжнародны фэст Minsk Winter Jazz 2020 абрыне на горад струмень новых ідэй, цікавых творчых сустрэч і хвалю добрага настрою.
Гэты крос-культурны форум з удзелам лепшых джазавых музыкантаў з Вялікабрытаніі, Швецыі, Даніі, Францыі, Польшчы і Беларусі, стане магчымым дзякуючы падтрымцы Амбасады Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, Польскага інстытута ў Мінску, Амбасады Швецыі ў Мінску, Праекта Еўрапейскага саюза MOST, кампаніі «Рэгула», кампаніі «Кравт», сумеснага прадпрыемства «Pernod Ricard Minsk».
Канцэрты адбудуцца ў Культурным Хабе ОК16 – пляцоўцы, якая славіцца сваёй вальналюбнай атмасферай і мае паўнапраўны статус адной з самых модных.
Дзень першы: 14 лютага (пятніца) - «My Jazzy Valentine»
а 19:00
Нездарма канцэрт-адкрыццё прыпадае на самае рамантычнае свята – Дзень Святога Валянціна. Запрошаная зорка, спявак з Вялікабрытаніі, Кліўленд Уоткіс (Cleveland Watkiss) разам з улюбёнай беларусамі соул-групай «Dee Tree» прэзентуюць кампазіцыі, што з'явяцца плёнам іх творчага кантакту: у выкананні музыкантаў прагучаць неўміручыя джазавыя стандарты і ўласныя творы. Публіку таксама чакае сустрэча з самым вядомым джазавым калектывам, які крытыкі клічуць таксама «лепшым беларускім джазавым экспартам» – «Apple Tea». Выбітны гурт «пачастуе» гасцей фестывалю сваёй новай праграмай. У канцэрце прыме ўдзел Мінскі госпел Хор.
а 23:00
Post-jazz night by Radio Plato
Музычную суполку чакае таксама afterparty разам з дыджэямі беларускай радыёстанцыі Radio Plato, якой хоць і споўніўся толькі год, але ўжо ўдалося захапіць увагу шматлікіх слухачоў сваім арыгінальным гучаннем. Дагэтуль яно складалася з «класічнай нятленкі і аўтэнтычнай world music, актуальнага індзі, рытмічных эдзітаў і густоўных беларускіх рэлізаў», а цяпер мы пачуем яго адаптацыю ў стылістычна разнастайнай прасторы джаза.
Другі дзень: 15 лютага (субота) - «From Europe with Love»
а 11.00.
Свае дзверы адкрые «Майстэрня вакальнай імправізацыі з Клiўлендам Уоткісам», у якой прымуць удзел Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (кіраўнік – Інэса Бадзяка), юныя вакалісты Школы сучаснага вакальнага мастацтва Веранiкi Яноўскай, Мінскі госпел Хор, а таксама ўсе ахвотнікі джаза. Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі!
а 19.00.
Маладыя, стыльныя, роспачна модныя еўрапейскія джазавыя музыканты – Венсан Перані (акардэон) з Францыі, гурт «Algorhythm» з Польшчы і Трыа Анатоля Тарана з Беларусі – будуць ствараць новую гукавую рэчаіснасць на шматстылістычнай аснове еўрапейскага джазу, прыцягваючы ў свае імправізацыі неабмежаваныя сродкі электроннай музыкі і нават пост-рока.
Дзень трэці: 16 лютага (нядзеля) - «All That Jazz»
а 11:00
Дабрачынны канцэрт «Джаз для дзяцей ад дзяцей»
«Музычная імпрэза», у якой прымуць удзел юныя вакалісты Школы сучаснага вакальнага мастацтва Веранiкi Яноўскай, Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (кіраўнік – Інэса Бадзяка), кавалер Ордэна Брытанскай імперыі (MBE), тройчы лепшы вакаліст Вялікабрытаніі па версіі «Wire/Guardian Jazz Awards», уладальнік прэстыжных нацыянальных прэмій Вялікабрытаніі «London Jazz Awards» і «Jazz Vocalist of the Year» Клiўленд Уоткіс.
Уваход на канцэрт вольны.
Кожны жадаючы падчас усяга фэсту можа ахвяраваць грашовыя сродкі для Міжнароднага дабрачыннага фонда дапамогі дзецям “ШАНС” праз USSD *222*8# для ўсiх мабiльных аператараў, iншыя спосабы ахвяраванняў i падрабязная iнфармацыя аб мэтах фонду на www.chance.by/
а 19:00
Спасціжэнне джазавага свету не абмяжуецца вандроўкамі па калідорах часу і стылю. Фестываль падорыць прыхільнікам джаза выключную магчымасць – апынуцца ў сапраўднай творчай лабараторыі. Эксперыменты вядомага еўрапейскага трыа «Phronesis» зменяцца пошукамі айчынных джазавых выканаўцаў – Паўла Аракеляна (саксафон) і гурта «The Outsiders».
а 21:30
Пасля заключнага канцэрта фестывалю на сцэне ОК16 адбудзецца JAM SESSION! Запрашаем мінскіх джазмэнаў і гасцей сталіцы прыняць удзел! Музыкантаў просім зарэгістравацца па нумары тэлефона +375 29 3 210 610. Уваход вольны!
14 лютага (пятніца)
а 19:00 - «My Jazzy Valentine»
а 23:00 - «Post-jazz night by Radio Plato»
а 11.00 - «Майстэрня вакальнай імправізацыі з Клiўлендам Уоткісам»
Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі!
а 19:00 - «From Europe with Love»
а 11.00 - Дабрачынны канцэрт «Джаз для дзяцей ад дзяцей»
а 19:00 - «All That Jazz»
а 22:00 - Jam Session
Набыць абанемент
Дадатковая інфармацыя: +375 29 3 210 610
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Отзывы