Фото - постер к концерту Minsk Winter Jazz 2020: Дабрачынны канцэрт «Джаз для дзяцей ад дзяцей» на AFISHA.TUT.BY

Minsk Winter Jazz 2020: Дабрачынны канцэрт «Джаз для дзяцей ад дзяцей»

Сохранить
Сохранить событие
Данное событие уже завершено.
  • Горящее событие
Подпишитесь на рассылку о событиях и акциях в разделе «Детям»!
Пожалуйста, укажите правильный e-mail

На тры дні, з 14 па 16 лютага, у Мінску адкрыецца партал у Сусвет джаза – Міжнародны фэст Minsk Winter Jazz 2020 абрыне на горад струмень новых ідэй, цікавых творчых сустрэч і хвалю добрага настрою.

Канцэрты адбудуцца ў Культурным Хабе ОК16 – пляцоўцы, якая славіцца сваёй вальналюбнай атмасферай і мае паўнапраўны статус адной з самых модных.

 

16 лютага (нядзеля) а 11:00 

Дабрачынны канцэрт «Джаз для дзяцей ад дзяцей» 

Музычная імпрэза, у якой прымуць удзел юныя вакалісты Школы сучаснага вакальнага мастацтва Веранiкi Яноўскай, Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (кіраўнік – Інэса Бадзяка), кавалер Ордэна Брытанскай імперыі (MBE), тройчы лепшы вакаліст Вялікабрытаніі па версіі «Wire/Guardian Jazz Awards», уладальнік прэстыжных нацыянальных прэмій Вялікабрытаніі «London Jazz Awards» і «Jazz Vocalist of the Year» Клiўленд Уоткіс.

Уваход на канцэрт вольны.

Кожны жадаючы падчас усяга фэсту можа ахвяраваць грашовыя сродкі для  Міжнароднага дабрачыннага фонда дапамогі дзецям “ШАНС” праз USSD *222*8# для ўсiх мабiльных аператараў,  iншыя спосабы ахвяраванняў i  падрабязная iнфармацыя аб мэтах фонду на www.chance.by/ 

Канцэртнае агенцтва «Эквілібрыум ПЛЮС» выказвае падзяку аднадумцам і сябрам за веру ў музыку, разуменне ролі музычнай адукацыі для дзяцей і дарослых і патрэбы развіцця міжнароднага ўзаемадзеяння.
 

Дадатковая інфармацыя: +375 29 3 210 610

 Праграма Misnk Winter Jazz 2020 @ОК16, вул. Кастрычніцкая, 16

 

14 лютага (пятніца)  

            а 19:00 - «My Jazzy Valentine»

            а 23:00  - «Post-jazz night by Radio Plato»

 

15 лютага (субота

            а 11.00  -  «Майстэрня вакальнай імправізацыі з Клiўлендам Уоткісам»

            Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі!

            а 19:00  - «From Europe with Love»

 

16 лютага (нядзеля) 

           а 11.00  -  Дабрачынны канцэрт «Джаз для дзяцей ад дзяцей»

           а 19:00  - «All That Jazz»

           а 22:00  - Jam Session      


Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • Скидка 20% на меню! Воскресенье - семейный день в ресторане-клубе "Магнат"! Титан
Все заведения
0068311