Фото - постер к концерту Міні-фэст "Бардаўская Народная Рэспубліка" на AFISHA.TUT.BY

Міні-фэст "Бардаўская Народная Рэспубліка"

Расписание

24 апреля, вторник
  • 19:00

У аўторак 24 красавіка адбудзецца бардаўскі міні-фэст «Бардаўская Народная Рэспубліка», прысвечаны 100-годдзю абвяшчэння Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Без бардаў з бел-чырвона-белымі стужкамі на грыфах гітараў, якія 20-30 гадоў таму збіралі цэлыя стадыёны, і без іх патрыятычных спеваў немагчыма ўявіць беларускага Адраджэння. У фэсце возьмуць удзел легендарныя барды, якія пачыналі свой творчы шлях напрыканцы 80-х - напачатку 90-х гадоў і чые песні знакавымі, так бы мовіць міністры «Бардаўскай Народнай Рэспублікі».

— Віктар Шалкевіч;
— Андрэй Мельнікаў;
— Кася Камоцкая;
— Юры Несцярэнка;
— Аляксей Галіч;
— Вальжына Цярэшчанка;
— Алесь Наркевіч.


Чакаюцца таксама сюрпрызы.
Імпрэза пройдзе у клубе «Графіці» (Мінск, зав. Калініна, 16). Пачатак фэсту а 19.

Уваход вольны.
Для ўдзелу ў канцэрце патрэбная рэгістрацыя (https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfyQ7tswqmiIiGopxL8G3EnSwIoepOK6pfoyeL0qN8i4UBC1w/viewform), каб усім хапіла месца. Кожны наведнік рэгіструецца асобна! Пропуск на ўваходзе - спісах зарэгістраваных!

Уся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах: +375-44-5386283 і +375-25-5458430 (viber)
 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

0060568