Фото - постер к концерту МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле  на AFISHA.TUT.BY

МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле

Сохранить
Сохранить событие
Данное событие уже завершено.

О событии

 
Цэнтр культурных ініцыятыў “Артс КіТ” і MuzzicDom:
серыя музычных імпрэз
#МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле
імя св. Сымона і св. Алены ў Мінску

17 кастрычніка 2020, 20.15
0+
Новы час / Νέα ώρα
Канцэрт мужчынскага хору “УНІЯ”
 
 У наш час падаецца асабліва важным праліць духоўны свет, аб’яднаць жыхароў нашай роднай Беларусі малітвай і высокім мастацтвам, а таксама дапамагчы тым, хто мае патрэбу ў дапамозе.

Прыбыткі ад першых трох канцэртаў серыі #МалітвыБеларусі былі накіраваныя на падтрымку Чырвонага касцёла і беларускіх дзеячаў культуры, якія пацярпелі ў апошні час… Сродкі ад правядзення наступных імпрэз таксама будуць размеркаваныя гэтым жа чынам.

Працягам серыі музычных малітв за лёс Беларусі і нашага народа 10 кастрычніка стане канцэрт знакамітага беларускага мужчынскага хору “УНІЯ”. Праграма пад назвай “Новы час” будзе прысвечана ўсім, хто сваёй дзейнасцю дбае пра чалавечую духоўнасць.

Вы пачуеце духоўныя творы VI-XX стагоддзяў ў выканнанні беларускага камернага мужчынскага хору “УНІЯ” імя Кірыла Насаева. Салісты: Арына Аляксеева (сапрана) Юры Габрусь (арган). Мастацкі кіраўнік і дырыжор — Павал Гонца.

Хор “УНІЯ” створаны ў 1990 у Мiнску, з 1995 існаваў пры Магiлёўскай фiлармонii, з 2001 зноў у беларускай сталіцы. Арганiзатар, кiраўнiк i галоўны дырыжор Кiрыла Насаеў. У рэпертуары: манастырскiя напевы XV-XVІІ стст., рэлiгiйныя i свецкiя творы розных эпох, у тым лiку гiмны, апрацоўкi народных песень, духоўная музыка кампазiтараў XVІ-XХ стст. (Вацлаў з Шамотул, Цыпрыян Базылiк, М. Равенскi, А. Рагачэўскi, М. Шчаглоў, М. Бутома) i сучасных аўтараў (А. Лiтвiноўскi, I. Мацiеўскi, В. Кузняцоў). Лаўрэат i дыпламант мiжнародных конкурсаў.

Мінімальны кошт квітка — 10 рублёў, але вы можаце зрабіць данацыю і больш. Кошт квітка не залежыць ад месца, якое вы зоймеце (свабодная рассадка), а толькі ад вашага жадання і магчымасцяў падтрымаць Чырвоны касцёл і дзеячаў культуры.
Дзіцячы квіток — 5 рублёў.

Колькасць месцаў абмежаваная, таму паклапаціцеся, калі ласка, аб квітках загадзя.

Таксама звяртаем вашую ўвагу на неабходнасць прытрымлівацца правілаў эпідэміялагічнай бяспекі і пераканаўча просім вас пры наяўнасці любых сімптомаў прастудных захворванняў устрымацца ад наведвання імпрэзы.

Інфалінія: +375 44 59999 06

Фото и видео

Фото к концерту МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле  на AFISHA.TUT.BY - фото 1Фото к концерту МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле  на AFISHA.TUT.BY - фото 2Фото к концерту МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле  на AFISHA.TUT.BY - фото 3Фото к концерту МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле  на AFISHA.TUT.BY - фото 4Фото к концерту МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле  на AFISHA.TUT.BY - фото 5Фото к концерту МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле  на AFISHA.TUT.BY - фото 6Фото к концерту МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле  на AFISHA.TUT.BY - фото 7
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • Скидка 20% на самовынос, оформленный через службу доставки Ган Бей / Gan Bei
Все заведения
0071917