Фото - постер к концерту Канцэрт гурта ILI-ILI на AFISHA.TUT.BY

Канцэрт гурта ILI-ILI

Данное событие уже завершено.
  • Нравится концерт? Поделись с друзьями!
  У суботу 24 сакавiка а 8 вечара на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра пройдзе вялікі сольны канцэрт гурта ili-ili. Не сакрэт, што да гэтых музыкаў тэатр мае і матчын сантымент, і бацькоўскі гонар, бо ili-ili – гэта “нашы людзі” ў сусветнай сінці-поп культуры; самыя музычныя купалаўцы, і самыя “купалаўскія” музыкі ўсіх часоў і народаў.

Сёння ў складзе гурта – артысты Міхась Зуй і Зміцер Есяневіч, музыкі Эрык Арлоў-Шымкус, Ігар Юшкевіч і Віталь Кулецкі. Пра гэтых хлопцаў можна казаць доўга і з захапленнем, бо іх станаўленне, рост і музычны пошук адбываліся ў тэатра навідавоку. Музыка ili-ili пачатку 2010-х ўвабрала ў сябе мастацкі густ і рамантыку далёкіх купалаўскіх гастроляў, выбухнула шэрагам гучных хітоў (“Курортны раманс”, “Восень як вясна”, “Танчыць”) і ўзбагаціла тэатарльны рэпертуар аўтарскай музыкай да многіх спектакляў.

Гурт ili-ili 2018 года – гэта новы фармат, новае слова і новае гучанне. Адчуўшы покліч электронных бітаў і сувязь з космасам пост-року, хлопцы заявілі пра час перамен і выпусцілі пілотны трэк пад назвай “Мабыць” – як крок на шляху асэнсавання сябе, уласнай цэльнасці і творчай звышзадачы.
“Мы хочам рабіць поп-музыку з сэнсам і сучасным інструментарыем” – прызнаецца Міхась Зуй, складаючы трэк-ліст да будучага сольнага канцэрта. Нам гэтыя планы даспадобы. Мы запрашаем вас на прэзентацыю новага гучання ili-ili, а пакуль заахвочваем слухаць трэкі, наталяцца энергіяй касмічных хваляў і электронных фраз.

Аўтар плакатаў – рэжысёр і мастак Юрка Дзівакоў

І ў якасці даведкі. Гурт ili-ili існуе з 2011 года. За гэты час былі выпушчаны два альбомы: "Past Perfect» (2012), "List" (2013) – і адзін міні-альбом "post01" (2011). У 2013 годзе гурт стаў лаўрэатам фестывалю Basowiszcza, а трэк “Танчыць” атрымаў Нацыянальную музычную прэмію як Найлепшая беларуская песня. У 2015 годзе гурт прыняў удзел у праекце "Anima", прысвечаным дзейнасці кампазітара М.К.Агінскага. Музыкі пішуць трэкі да спектакляў ("Клеменс" К.Саі, "Матухна Кураж і яе дзеці" Б.Брэхта, “Войцэк” Г.Бюхнера, “Запалкі” К.Сцешыка) і працуюць над новай праграмай.

Цена (15.00 BYN)


Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • При праздновании Дня Рождения - вход в игровую зону для именинника в подарок! в Монтике
Все заведения