Фото - постер к концерту Кола года на AFISHA.TUT.BY

Кола года

Данное событие уже завершено.
  • Нравится концерт? Поделись с друзьями!
Выстава мастацкіх работ Святланы Ветрава “Кола года”

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на выставу Святланы Ветравай “Кола года”.

“Традыцыі народа – гэта карані дрэва, якія сілкуюць сучаснасць і будучыню. Без каранёў дрэва загіне. Свет развіваецца: мінулае і будучае ўзаемазвязаны; нават там, дзе сувязь не відавочная, яна ёсць, і ўсе мы дзеці сваіх каранёў...” – такой філасофіі прытрымліваецца беларуская мастачка Святлана Ветрава.

Выстава «Кола года» – гэта каляндарная серыя карцін па славянскіх народных святах. У межах выставы адбыліся рознапланавыя мерапрыемствы, прысвечаныя розным порам года. 6 сакавіка запрашаем на завяршальную «зімовую» імпрэзу!
6 сакавіка, 18:30 – «Калядны аліўе»:
- Макс Івашын
(аўтарская музычная праграма);
- эксперт беларускай кухні Алена Мікульчык (беларуская кухня эпохі Напалеона) і ... святочная варажба.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7А – Траецкае прадмесце).
Дата і час: 6 сакавіка, 18:30.
Уваход вольны
Даведкі па тэлефонах:
(8 017) 334-07-61, (8 017) 334-42-69.
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • Скидка 50% на суши-сет "Запечный сет №1" при заказе доставки Ган Бей / Gan Bei
Все заведения
0064758