Фото - постер к концерту Кацярына Ваданосаваа і Fantasy Orchestra на AFISHA.TUT.BY

Кацярына Ваданосаваа і Fantasy Orchestra

Данное событие уже завершено.
Нравится концерт? Поделись с друзьями!
  Час выходзіць з дамоў і сустракацца з сапраўдным жыццём! Час быць сапраўднымі, узнёслымі, смелымі ды гераічнымі! Час квітнець, час спяваць, час рабіць свет прыгажэйшым! А чаму?..

"Бо гэта вясна,
Яе не стрымаць,
І не падзецца нідзе
Ад сонечных промняў,
Ад тлуму і мар,
І сентыментальных надзей;
Бо гэта вясна,
Яе не спыніць,
Ёй трэба паўсюды паспець,
І хочацца верыць,
І хочацца жыць,
І сонцу насустрач ляцець!"

А значыць, самы час наведаць канцэрт самых рамантычна-эпічных у Беларусі музыкаў - Кацярыны Ваданосавай і яе Fantasy Orchestra.

Чакаем усіх у кафэ "Грай" (вул. Інтэрнацыянальная, 33) 28 красавіка а 19-й гадзіне.

Квіткі - free donation (уваход вольны, а калі захочаце, то можаце нешта ахвяраваць музыкам на новыя струны)).

Даведкі і замова столікаў - +37529 612-11-13 Fantasy Orchestra - гурт з даволі нетрывіяльным складам інструментаў: барабаны, бас, электрагітара, цымбалы ды электраскрыпка. Сама Кацярына Ваданосава з'яўляецца ў ім вакалісткай, аўтарам песень, а таксама грае на духавых інструментах. Менавіта такім наборам атрымліваецца якасна працаваць у музычным накірунку, які ўмоўна можна акрэсліць як "фэнтэзі-рок", альбо "менестрэль-рок".
 
  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
20170717