Фото - постер к концерту Гурт "Re1ikt" на AFISHA.TUT.BY

Гурт "Re1ikt"

Расписание
28 мая, воскресенье
Нравится концерт? Поделись с друзьями!
Re1ikt прэзентуе на біс новы альбом “Kufar”

Беларускі фолк-рок гурт Re1ikt зноўку выканае кампазіцыі з дыска "Kufar" ў мінскім ТNT Rock Club 28 мая.
«Перад тым як грунтоўна засесці за новы матэрыял, працягваем традыцію граць праграму на біс - не так шмат нагод існуе каб выканаць цалкам альбом. Многія з трэкаў даволі складана выканаць жыўцом, таму для нас гэта добры выклік. А для нашых слухачоў добрая магчымасць паслухаць песні, якія мы вельмі рэдка граем на канцэртах», - кажа лідар гурта Re1ikt бубнач Аляксандр Дземідзенка.

Прэзентацыя дыска з аншлагам прайшла ў сталічным клубе “Бруге” ўзімку. Па выніках мінулага года “Kufar” трапіў у топ-10 сябраў вялікага журы парталу Experty.by - Сяргея Філімонава, Максіма Жбанкова, Дзіны Кудрэйкі, Сяргея Будкіна, Змітра Падбярэзскага. Таксама адным з сваіх улюбёных альбомаў яго назваў амерыканскі тэлевядучы Мэт О’Донэл.

Альбом “Kufar” запісваўся ў Польшчы паралельна з лепшым беларускім рок-альбомам 2015 года “Лекавыя травы” (Experty.by і Rock Profi) і атрымаўся такім жа лірычным і атмасферным. У яго ўвайшлi і шматлікія бонус-трэкі “незвычайнага” Re1ikt, які заўсёды эксперыментуе (напрыклад, стадыённы хіт “Razam” – гімн футбольнага клуба “Крумкачы”, а таксама джаз-рокавы дуэт “Tolki shieh” з саксафаністам Krabmabambula Паўлам Аракелянам на словы Янкі Купалы).
Сродкі на выданне альбому, а таксама на здымкі кліпа на песню “Drobnieńki doždžyk” гурт сабраў па выніку паспяховай краўдфандынгавай кампаніі на платформе “Талака”.



Апроч Мінску Re1ikt прэзентаваў альбом “Kufar” і ў шэрагу беларускіх гарадоў. Цяпер музыкі “на біс” зноў прадэманструюць размаістую кружэлку ў сталіцы, а таксама парадуюць слухачоў сваімі лепшымі кампазіцыямі і сюрпрызамі, якія пакуль трымаюць у таямніцы.

Re1ikt – беларускі гурт, які працуе ў напрамках progressive rock, post-rock і alternative rock. Каманда спалучае іх з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, які творча пераасэнсоўвае і робіць актуальным для сучаснага слухача. Калектыў з'яўляецца уладальнікам музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, у Літве, Расіі.

https://soundcloud.com/re1ikt_music/sets/re1ikt-kufar-2016

Re1ikt - “Kufar” на біс
28 мая, TNT Rock Club (вул. Рэвалюцыйная, 9)
Пачатак: 19:00
Квіткі:
8р - першыя 50
10р - наступныя 50
12р - астатнія 50+

Інфалінія: +375 29 655 55 55


Сустрэча ў ВК - https://vk.com/re1iktkufarnabis
  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения